Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

«Такіх, як мы, у краіне ўжо сотні». Як у прамзоне беларускага райцэнтра майняць крыптавалюты

30  Января 2018 г.  в 10:56 : Разное: обо всём понемногу

Цэнтр горада ўжо праехалі. Мяне вязуць да прамысловых ускраін праз прыватны сектар. Цеплатраса, бясконцы бетонны плот ПО-2 «з ромбікамі», нейкі чыгуначны пераезд і аб’явы аб куплі валасоў. Тыповы індустрыяльны краявід любога беларускага горада. Едзем на ферму.

«Такіх, як мы, у краіне ўжо сотні». Як у прамзоне беларускага райцэнтра майняць крыптавалюты

На ўмовах ананімнасці мне дазволілі паназіраць за працай невялікай крыптавалютнай майнінгавай устаноўкі — «фермы».

Здымкі дазволілі, але без апазнавальных дэталяў. ВГ (замест імёнаў — крыптанімы) спыняе машыну, уваходзім на тэрыторыю прамзоны, і за намі зачыняюцца вароты. Будынак просяць не здымаць. Гэта невялікі шэры бетонны ангар. У такіх звычайна адкрываюць СТА, тартак ці склад.

«Такіх, як мы, у краіне ўжо сотні». Як у прамзоне беларускага райцэнтра майняць крыптавалюты

АБ, яшчэ адзін «майнер», ужо ў ангары расказвае, чаму мы тут. У 2016 годзе яны сабраліся ў «калектыў з 4—5 чалавек» і кожны ўклаў уласныя сродкі ў «майнінг» (ад анг. Mining — здабыча карысных выкапняў). Ферма, на якой мы цяпер, — толькі частка іх магутнасцяў. Памер «інвестыцый», а прасцей выдаткі на набыццё мноства камп'ютарнага жалеза, гэтых «ІТ-партызанаў» можна параўнаць з коштамі на двух- ці трохпакаёвай кватэры ў раёне ПВТ. Дакладныя лічбы — камерцыйная таямніца. Гэта сур’ёзны ўзровень для правінцыйнага беларускага горада, дзе галоўным інвестпраектам для шмат каго з’яўляецца купля патрыманага аўто.

«Такіх, як мы, у краіне ўжо сотні». Як у прамзоне беларускага райцэнтра майняць крыптавалюты

Памяшканне фермы месціцца ў канцы ангара і адгароджана сценкамі гіпсакардону. Яго плошча — каля двух квадратных метраў. У астатняй прасторы, як я зразумеў, працуюць «рабацягі»: зваршчыкі, механікі, токары.

Атрымліваецца вельмі кантраснае суседства дзвюх генерацый працоўнага класа: глабальнага электроннага і лакальнага механістычнага. Калі абагульняць, то майнеры — тыя самыя «рабацягі», толькі для пэўнай крыптавалюты, і, як ні дзіўна, гарант яе існавання.

АБ адкруткай выкручвае шрубу, яна выконвае функцыю замка, і адчыняе самаробныя драўляныя дзверы. За імі шуміць і міргае абсталяванне, хайп ад якога ў інтэрнэце не сціхае ўжо некалькі гадоў. Проста для сябе прагаворваю гэта яшчэ раз:

крыптаферма ў беларускім правінцыйным горадзе замыкаецца на шрубу.

ІТ-тэхналогіі ў гэтай краіне сапраўды глыбока праніклі ў жыццё.

«Такіх, як мы, у краіне ўжо сотні». Як у прамзоне беларускага райцэнтра майняць крыптавалюты

Тая самая шрубка, якая трымае за дзвярыма ўвесь крыптавалютны бізнэс гэтых людзей.

Для працы фермы трэба шмат электраэнергіі і доступ у інтэрнэт. І гэта адна са складанасцяў гэтага занятку, кажа АБ. Кожны калектыў шукае «сваю схему». электрычнасць крадзе, падлучаючыся да электрасетак, бярэ ў арэнду цэх прадпрыемства, дзе вялікі расход няўлічанай энергіі, майніць у мамы на балконе

За дзвярыма гіпсакардоннага каркаса, расказвае АБ, стаіць пяць «рыгаў» (анг. rig — прылада, рыштунак). Рыг і ёсць ферма, у выглядзе каркаса з дрэва ці металу, на якім замацаваны відэакарты, блокі сілкавання і іншае абсталяванне. Адзін такі «рыг» у нас, кажа АБ, спажывае за месяц у 20 разоў больш электрычнасці, чым сям’я з 3—4 чалавек у гарадской кватэры. Такіх установак тут — 5. Лічыце самі.

«Такіх, як мы, у краіне ўжо сотні». Як у прамзоне беларускага райцэнтра майняць крыптавалюты

Пытаюся ў прысутных пра выказванне Кірыла Рудага, які прапанаваў майнерам загрузіць энергасістэмы беларускай АЭС. АБ не бачыць тут навіны: «Гэта рэальная і працуючая ідэя, так адбываецца, напрыклад, у Кітаі [Руды — пасол Беларусі ў КНР], дзе побач з электрастанцыямі хутка ўзводзяцца фермы. АБ дапускае, што нешта падобнае магчыма і ў нас — арэнда, ільготныя тарыфы і г.д. Але ўсе ў калектыве ўпэўненыя: дзяржаве трэба дзейнічаць нашмат хутчэй, трэба ствараць падзаконныя акты пад «лічбавы» дэкрэт ды адаптаваць заканадаўства пад патрэбы электроннай эканомікі. Большасць беларускіх чыноўнікаў наўрад ці разумее, пра што ідзе гаворка, канстатуе АБ.

«Такіх, як мы, у краіне ўжо сотні». Як у прамзоне беларускага райцэнтра майняць крыптавалюты

На ферме пачынаецца «тэхнічнае абслугоўванне»: клінінг, праверка і замена абсталявання. Прамысловым пыласосам АБ збірае пыл, які асядае на відэакарты з-за актыўнасці «рабацяг» у асноўным памяшканні. Лепшага месца (па бяспецы і коштах за электрычнасць) майнеры пакуль не знайшлі.

«Наш узровень не параўнаць з кітайскімі фермамі», — рэзюмуе ВГ. «Такіх, як мы, якія майняць прыкладна на нашым узроўні, у Беларусі ўжо сотні калектываў. Больш за тысячу чалавек», — кажа АБ. Калі б мы, працягвае ён, напачатку не займаліся неэфектыўным трэйдынгам (купля-продаж крыптавалют на біржах), то ўжо акупілі б выдаткі і выйшлі б на прыбытак. А так за год майнінгу мы вярнулі трохі больш за палову. Цяпер у камандзе ёсць чалавек, які займаецца аналізам рынку і пралічваннем найбольш паспяховых крыптавалют.

«Такіх, як мы, у краіне ўжо сотні». Як у прамзоне беларускага райцэнтра майняць крыптавалюты

Найменняў крыптавалют на сёння ўжо некалькі сотняў, самая вядомая з іх — біткойн. Дарагое абсталяванне неабходна для пралічвання транзакцый. За гэта майнеры і атрымліваюць узнагароджванне. Памер вызначае сам алгарытм — усё залежыць ад вядомасці «крыпты». Гэта і з’яўляецца прыбыткам у майнінгу. Яго можна захоўваць, прадаваць на біржах ці разлічвацца за паслугі. Калі згубяцца ключы-паролі ад электронных кашалькоў, то ўзнавіць доступ, як картку ў банку, ужо не ўдасца — інфацэнтра няма. Такія асаблівасці тэхналогіі блокчэйн, асновы якой былі распрацаваны на прыкладах размеркаваных баз дадзеных амаль 50 гадоў таму.

«Такіх, як мы, у краіне ўжо сотні». Як у прамзоне беларускага райцэнтра майняць крыптавалюты

Транзакцыі з крыптавалютамі сапраўды дэцэнтралізаваныя і абмінаюць класічных грашовых пасярэднікаў у выглядзе банкаў і ўрадаў. Крыніц выпуску (эмісій) крыптавалют можа быць колькі заўгодна. Іх «грашовая маса» — стабільная лічба, а большая іх частка «намайніваецца» тэхнагікамі яшчэ да хвалі хайпу. Ёсць меркаванні людзей, якія бачаць у гэтым класічную бурбалку МММ, толькі без выдаткаў на друк білетаў і рэкламу пра Лёню Галубкова. На іншым флангу — тэзісы пра эканоміку будучыні, інвеставанне, рэкламу дадатковага прыбытку, аналогіі з каштоўнымі металамі і тысячы кВт-гадзін электраэнергіі.

«Такіх, як мы, у краіне ўжо сотні». Як у прамзоне беларускага райцэнтра майняць крыптавалюты

Усе ўласнікі фермы разумеюць, што з'яўляюцца часткай тэхналагічнага ланцужка і іх прыбытак — гэта рашэнне, прынятае ў правільны час. У свеце ўжо ёсць сотні спекулятыўных «крыптабірж», ёсць неактыўныя электронныя валюты, нестабільны курс біткойна і завышаныя цэны на відэакарты. Усе майнеры разумеюць рызыкі, але губляюць яны толькі ўласныя грошы. Усе яны навучыліся зарабляць і губляць без удзелу дзяржавы. Нягледзячы на тое, што ўсе суперсучасныя навінкі і прарыўныя тэхналогіі трымаюцца тут на адной шрубцы. 

«Такіх, як мы, у краіне ўжо сотні». Як у прамзоне беларускага райцэнтра майняць крыптавалюты