Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Белавежы фіналізуецца алімпіяда ведаў па экалогіі

5  Июня 2010 г.  в 15:51, показов: 3053 : Беловежская пуща


Індэксы ў вышэйшыя навучальныя установы, абшырныя веды – гэта толькі малая доля таго, што дае ўдзел і перамога ў агульнапольскай экалагічнай алімпіядзе.

113 вучняў сярэдніх школ з усяе Польшчы прыехалі ў Белавежу, каб пазмагацца за званне лаўрэата. Сямёра з іх – прадстаўнікі Падляшскага ваяводства.

Сёлета ў фінале алімпіяды прымаюць удзел таксама прадстаўнікі беларускіх ліцэяў. Гаворыць настаўніца біялогіі ў гайнаўскім белліцэі Аліна Пліс:

– З кожнай школы ў ваяводскі этап можа прайсці толькі тры асобы. З гэтай групы Оля Дзік прайшла з чацвёртым месцам у Падляшскім ваяводстве ў вусны фінал і, абараніўшы гэтае месца, прайшла далей у фінал. Наш сяброўскі беларускі ліцэй у Бельску выставіў таксама моцную каманду – адзін вучань таксама патрапіў у цэнтральны этап. Мы ў гэтым годзе, як два беларускія ліцэі, можна сказаць – заваявалі алімпіяду.

Спаборніцтва падзелена на дзве часткі – пісьмовую і вусную. Пісьмовая частка пройдзе ў суботу, вусная – у нядзелю, тады ж пазнаем і пераможцаў.

Наталля Герасімюк,

Источник информации: http://new..com