Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Брэсце прайшла прэзентацыя адной з частак перадвыбарнай платформы кандыдата ад Аб

5  Июня 2010 г.  в 15:39, показов: 2920 : Политика, власть, оппозиция


У Брэсце прайшла прэзентацыя адной з частак перадвыбарнай платформы кандыдата ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Яраслава Раманчука "Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі".

Адзін з арганізатараў сустрэчы Мікалай Коўш, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі АГП падводзячы вынік пад сустрэчай якая зацягнулася на 3 гадзіны адзначыў вялікую цікавасць берасцейцаў:

- Вельмі задаволены сустрэчай. Больш за 80 чалавек, якія прыйшлі і праявілі вялікую цікавасць да выступу Яраслава Раманчука і задалі больш 20 пытанняў на розныя хвалюючыя тэмы. Калі б нас не абмяжоўваў час, то пытанняў было б болей. Людзі зацікаўленыя і задавальненнем прынялі ўдзел у гэтай сустрэчы.

Мікалай Коўш не выключае таго, што ў найблізкі час сустрэчу можна будзе зладзіць паўторна па прыкладу Гродна, дзе жыхары горада пачалі патрабаваць чарговую сустрэчу.

Ян Бязручка,. 

Источник информации: http://new..com/