Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Два выпускника Хоревской СШ получили ключи от новых тракторов

2  Июня 2010 г.  в 12:23, показов: 2894 : Брестская область


 Два выпускника Хоревской СШ получили ключи от новых тракторов

У Хараўской СШ традыцыйны апошні званок адзначыўся неардынарнай падзеяй: двум выпускнікам школы дырэктар ААТ “Айчына” У.М. Бандарэнка ўручыў ключы ад новенькіх трактароў.

Як зазначыў Уладзімір Міхайлавіч, сёння гаспадарка трывала стаіць на нагах, але не варта забываць пра яе будучыню. І яна — за сённяшнімі выпускнікамі, якія могуць стаць выдатнымі спецыялістамі. ААТ «Айчына» па іх жаданні можа накіраваць на навучанне за сродкі арганізацыі. І не толькі на аграрныя прафесіі: сучаснай вытворчасці патрэбны і цырульнікі, і эколагі, і людзі многіх іншых прафесій. З адной умовай: працаваць трэба на радзіме. Акрамя таго, гарантавана будзе жыллё і дастойная аплата працы.

Безумоўна, пакуль нельга сказаць, што ўсе 24 выпускнікі Хараўской СШ абавязкова вернуцца працаваць у вёску. Але прыклад Аляксея Нежывінскага і Максіма Марчыка, якія і сталі ўладальнікамі ключоў ад трактараў, многіх прымушае задумацца.

Хлопцы неаднаразова падчас летняй практыкі працавалі ў гаспадарцы. Не апошнюю ролю адыграў і прыклад іх бацькоў, якія лічацца ў акцыянерным таварыстве аднымі з лепшых механізатараў. Таму, калі Аляксей і Максім напісалі заявы аб прыёме на працу, кіраўніцтва ААТ «Айчына» адразу прыняла станоўчае рашэнне і даверыла навічкам новенькую тэхніку.

— Такая падзея стане добрым прыкладам для тых, хто пакуль вучыцца,— гаворыць дырэктар школы С.П.Шчадрына.— І калі надыдзе час прымаць рашэнне, то чаму б перавагу не аддаць вёсцы?

НА ЗДЫМКАХ: дырэктар ААТ «Айчына» У.М.Бандарэнка з будучымі механізатарамі Аляксеем Нежывінскім і Максімам Марчыкам.

Алег Сідарэнка, Аляксандр Мелеш (фота).
 

Источник информации: http://www.budni.by/