Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Каледжы Брэстчыны сярод пераможцаў

1  Июня 2010 г.  в 22:47, показов: 2473 : Бизнес, экономика, аналитика


Каледжы Брэстчыны сярод пераможцаў Набліжаецца да заканчэння навучальны год у сістэме прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі Брэстчыны. У вобласці працуе 12 прафесіянальна-тэхнічных каледжаў, дзе навучэнцы атрымліваюць і рабочую прафесію, і сярэдне-спецыяльную адукацыю, а таксама 18 прафесіянальных ліцэяў. Напрыканцы навучальнага года прайшлі конкурсы прафесіянальнага майстэрства, абласныя і рэспубліканскія.

Так, у Магілеве адбыўся рэспубліканскі конкурс па прафесіі “Электраманцер па рамонту і абслугоўванню электраабсталявання”, дзе каманда Брэсцкай вобласці заняла другое месца. У Пінску, на базе прафесіянальнага ліцэя, прайшоў рэспубліканскі конкурс па прафесіі “Слесар па рамонту аўтамабіляў”. Каманда нашай вобласці, якая была сфарміравана з навучэнцаў ліцэя, заняла ўсе тры першыя месцы, а таксама перамагла ў агульнакамандным заліку. А сення ў Мінску пачаўся рэспубліканскі конкурс па прафесіі “Муляр”. Каманда Брэсцкай вобласці сфарміравана з навучэнцаў Барананавіцкага і Брэсцкага прафесіянальных ліцэяў будаўнікоў, Кобрынскага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа будаўнікаў.
А наперадзе ў сістэме прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі вобласці новы важны этап – набор навучэнцаў. Як паведаміў начальнік аддзела сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі упраўлення адукацыі аблвыканкама Міхаіл Хашымаў, 15 чэрвеня ўсе прыемныя камісіі ўстаноў прафтэхадукацыі Брэстчыны адчыняць свае дзверы, і прыем дакументаў будзе доўжыцца да 20 жніўня.
 

Источник информации: служба новостей ТРК "Брест"




Система Orphus