Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Тавары брэсцкіх марак прадстаўлены на выставах ў абедзвюх расійскіх сталіцах

26  Мая 2010 г.  в 12:02 : Бизнес, экономика, аналитика

Сення у Маскве і Неўскім раене Санкт-Пецярбурга адкрыліся выставы-кірмашы тавараў Брэсцкай вобласці: у расійскай сталіцы - другая ў гэтым годзе, у горадзе на Няве – пятая. У Маскве кірмаш праходзіць у Заходняй адміністрацыйнай акрузе, ля станцыі метро “Багратыенауская” (управа “Філеўскі парк”).



Тавары брэсцкіх марак прадстаўлены на выставах ў абедзвюх расійскіх сталіцахСваю прадукцыю тут рэалізоўваюць “Брэстхлебпрам”, Брэсцкі панчошны камбінат, “Белкельме”, Ляхавіцкі кансервавы завод і іншыя суб’екты гаспадарання розных формаў уласнасці – усяго каля 20. Такія выставы ў белакаменнай сталі традыцыйнымі і праводзяцца ў адпаведнасці з пагадненнем аб супрацоуніцтве паміж Брэсцкім аблвыканкамам і прэфектурай Заходняй адміністрацыйнай акругі Масквы кожны квартал.
Таксама да 30 мая выстава-кірмаш брэсцкіх вытворцаў будзе працаваць у Паўночнай сталіцы Расіі. Жыхарам Неўскага раёна прадстаўляюць сваю прадукцыю звыш 15 прадпрыемстваў, сярод якіх Брэсцкі мясакамбінат, Пінскі хлебазавод, Брэсцкая міжраенная гандлевая база, Кобрынскае і Жабінкаўскае райпо, індывідуальныя прадпрымальнікі.
У Брэсцкім адзяленні Беларускай гандлева-прамысловай палаты ўпэўнены, што жыхары расійскіх гарадоў, як заўседы, будуць задаволены асартыментам і якасцю тавараў з брэсцкай маркай.
Источник: служба новостей ТРК "Брест"