Брестской поликлинике разрешили продавать алкоголь и сигареты

26  Мая 2010 г.  в 11:51 : Здоровая нация, спорт

Адпаведную ліцэнзію атрымала адна з паліклінік горада.

Брестской поликлинике разрешили продавать алкоголь и сигареты

Ліцэнзія ў рамачцы вывешаная на сцяне лякарні (глядзі фота). Найперш паведамляецца, што “стаматалагічнаму прадпрыемству “Вестмедсервіс” выдадзены дазвол на гандаль алкагольнымі і тытунёвымі вырабамі”. Кіраўнік фірмы Ларыса Мельнічук сумелася, маўляў, не ведаю, як патлумачыць, і даручыла зрабіць гэта галоўнаму бухгалтару. Святлана Іванаўна вырабляла дакументы:

"Мы, каб аформіць дакументы, ва ўпраўленне гандлю звярталіся. А там форма такая. А наогул, спадарожныя тавары, вось як гэта называецца. Ні тытунём, ні алкаголем мы не гандлюем. Так што дарма вы трывожыцеся. Гэта агульная такая ліцэнзія. Тут жа напісана: грамадскае харчаванне. Рознічны гандаль і грамадскае харчаванне".

Еўрарадыё: Дык што, зубы ставіце і адразу есці даяце?

Святлана Іванаўна: "І паесці даем, і выпіць. А потым і закурыць (смяецца)… Але мы гэтым не займаемся. Толькі зубкі і дагляд ротавай поласці".

Пад дакументам стаіць подпіс першага намесніка старшыні гарвыканкама Лапцейкіна. Валерый Міхайлавіч патлумачыў Еўрарадыё:

"Любы аб’ект мае права гандляваць алкагольнымі напоямі, калі выконваюцца пэўныя патрабаванні. А якая розніца?"

Еўрарадыё: Вось і я ў іх спытаў: а каб вам далі дазвол хаваць людзей, дык займаліся б? Сказалі, што не.

Лапцейкін: "Ёсць статут прадпрыемства, і там пералічваюцца віды дзейнасці, якія яно можа ажыццяўляць. Калі гэта медыцынска ўстанова, неабавязкова, што яна не можа займацца пасажырскімі перавозкамі. Калі ласка. Пры гандлі алкаголем першае патрабаванне, каб былі гандлёвыя плошчы не менш за 70 квадратных метраў. Другое: каб была ахова, калі ўжо гандлюеш алкаголем. На цыгарэты ніякіх патрабаванняў няма. Вунь, усе кіёскі гандлююць".

Дарэчы, з ліцэнзіяй у дзяржаўнай Брэсцкай абласной паліклініцы якраз усё ў парадку, ніякага тытуню і алкаголю (на здымку).

Брестской поликлинике разрешили продавать алкоголь и сигареты

Фота — Еўрарадыё;.
 

Источник информации: http://.fm/