Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

“Халакост і праваслаўная царква” Назва кнігі гісторыка Міхаіла Шкароўскага вызначыла тэму "круглага стала"

1 24  Ноября 2017 г.  в 09:06, показов: 1028 : Разное: обо всём понемногу

“Халакост і праваслаўная царква”. Назва кнігі гісторыка Міхаіла Шкароўскага вызначыла тэму “круглага стала”, прысвечанага прападобнаму Нестару Летапісцу, Пячэрскаму.

“Халакост і праваслаўная царква” Назва кнігі гісторыка Міхаіла Шкароўскага вызначыла тэму "круглага стала"

У інфармацыйна-асветніцкім цэнтры храма іконы Божай Маці “Взыскание погибших” сабраліся настаўнікі лунінецкіх школ, не абыякавыя да падзей Вялікай Айчыннай.

Настаяцель протаіерэй Сергій Крышталь параіў прачытаць вышэй названую кнігу, паглядзець фільм “Нацызм. Перасцярога гісторыі”, які аналізуе паходжанне нянавісці да народаў іншай веры і носьбітаў нэафашызму ў наш час.

“Халакост і праваслаўная царква” Назва кнігі гісторыка Міхаіла Шкароўскага вызначыла тэму "круглага стала"

Прысутныя адзначалі, што гісторыя трагедыі яўрэяў, якія былі да вайны жыхарамі нашага раёна, адкрывалася для іх з дапамогай газеты “Лунінецкія навіны”, праз публікацыі Льва Коласава, экскурсіі па памятных мясцінах, якія праводзіць журналістка Таццяна Канапацкая. Настаўнікі замежнай мовы Ірына Аляксандраўна Грушэўская (гімназія), а таксама Алёна Генадзьеўна Малашчук і Алена Паўлаўна Клімовіч (СШ №4) сёлета ўдзельнічалі ў “Маршы Жыцця” памяці 75-годдзя знішчэння гета. Яны падзяліліся ўражаннямі ад памятнага шэсця разам з дэлегацыяй нашчадкаў нашых землякоў з Ізраіля. Выкладчыкі гісторыі Дзіяна Раманаўна Сладзінская (СШ №2) і Таццяна Уладзіміраўна Хахулава (СШ №1) праводзяць вучняў па маршруце ад гета да брацкай магілы ахвяр фашызму. Яны расказвалі, што для дзяцей гэта экскурсія становіцца сапраўдным шокам.

“Халакост і праваслаўная царква” Назва кнігі гісторыка Міхаіла Шкароўскага вызначыла тэму "круглага стала"

У сустрэчы ўдзельнічалі 10-класнікі першай школы Максім Рудовіч, Дар’я Сеўрукова, Насця Канапацкая, Кірыл Насковіч. Яны атрымалі шмат інфармацыі для развагі. Хочацца спадзявацца, што гэта будзе спрыяць выхаванню патрыётаў, якія і перажываюць боль чужых народаў, і памятаюць аб палітыцы генацыду і выпаленай зямлі на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Настаўніцы адзначалі, што, убачыўшы шанаванне магіл продкаў з боку гасцей з Ізраіля, звярнуліся да сваіх бабуль і дзедаў з просьбай расказаць аб сваяках, загінуўшых на такой недаўняй – у маштабах вечнасці – вайне…

Краязнаўца, журналіст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі
Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram


да святла_гость 2017-11-25 00:51
Вялікі дзякуй!
Святло на душы ад такіх артыкулаў!
"Хочацца спадзявацца, што гэта будзе спрыяць выхаванню патрыётаў, якія і перажываюць боль чужых народаў, і памятаюць аб палітыцы генацыду і выпаленай зямлі на акупіраванай тэрыторыі Беларусі." - здорава сказана.
↑ +2 ↓


Страницы: [1]