Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Палессе, якога вы яшчэ не бачылі

4 19  Ноября 2017 г.  в 17:26, показов: 4360 : Брестская область

У Злучаных Штатах Амерыкі захоўваецца ўнікальная калекцыя здымкаў “краіны багнаў”, зробленая сусветна вядомай вандроўніцай Луізай Арнер Бойд. Яны дагэтуль нідзе не друкаваліся. Легендарная амерыканка ўвосень 1934 года наведала Пінскае Палессе.

Палессе, якога вы яшчэ не бачылі

Пінская водная ярмарка

Інфармацыю пра здымкі паведамілі заакіянскія партнёры Гуманітарна-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Садружнасць Палесся”. Навіна прыйшлася ў самы раз, бо аб’яднанне рыхтуе на Піншчыне шэрах мерапрыемстваў з нагоды 130-годдзя Луізы Арнер Бойд. Між іншага запланавана стварэнне экспазіцый у Музеі Беларускага Палесся (Пінск) і Народным літаратурна-краязнаўчым музеі Якуба Коласа (Пінкавічы, Пінскі раён), прысвечаных экспедыцыі, а таксама выданне паштовак з выявамі палескіх краявідаў, што трапілі ў аб’ектыў амерыканкі і г.д.

Парадокс гісторыі, але да нядаўняга часу Луізу Бойд, як даследчыцу Палесся, шырока ведалі дзе заўгодна, але не ў Беларусі. Сітуацыя змянілася літаральна два гады таму, калі на Піншчыне краязнаўчая каманда “Садружнасць Палесся” рэалізавала доўгатэрміновы праект пры падтрымцы Амбасады ЗША. У межах праекта “Дарогамі экспедыцыі Луізы Арнер Бойд. Да 80-годдзя легендарнай экспедыцыі амерыканкі” створаны турыстычны маршрут, усталяваны памятны знак у гонар экспедыцыі, зроблена дакуменатальная стужка і выдадзены фотаальбом пад аднайменнай назвай “Палессе Луізы Бойд”. Выданне атрымалася сапраўды цікавым. Бо “палескія запісы” Луізы Бойд, а таксама біяграфія вандроўніцы ніколі раней не публікаваліся на беларускай мове ды таксама ў Беларусі не было выдання здымкаў Бойд. Усяго выданне ўвабрала ў сябе 100 здымкаў, якія знаходзяцца ў публічным карыстанні з часоў экспедыцыі. 

Даследчыца Арктыкі і Грэнляндыі, першая жанчына, якая праляцела над Паўночным полюсам, Луіза Арнер Бойд у 1930-ых гадах адкрыла свету Палессе. Дзякуючы ёй Новы Свет і Заходняя Еўропа ўбачылі край неабсяжных балот і незлічоных рэк ва ўсёй сваёй шматаблічнасці, самабытнасці і непаўторнасці. Амерыканская падарожніца вядома далёка за межамі Злучаных Штатаў Амерыкі, яна ўваходзіць у лік дзесяці найбольш выбітных першапраходцаў ХХ стагоддзя.

Восенню 1934 года экспедыцыя даследчыцы дасягнула Пінскага Палесся (рухалася са Львова ў Вільню). У горадзе над Пінай яна на два тыдні спынілася ў гасцініцы “Англійская”, якая на некаторы час стала штабам экспедыцыі. Луізу Бойд суправаджалі польскія географы Станіслаў Гажухоўскі і Ванда Рэвеньска. Па сушы экспедыцыя рухалася на ўласным аўтамабілі “Пакард” з асабістым кіроўцам Персі Кэмеранам, а па вадзе – на кацеры Пінскай ваеннай рачной флатыліі. У ходзе экспедыцыі на Палессе легендарная амерыканка зрабіла каля 700 унікальных здымкаў, частка з якіх неаднаразова экспанавалася на выставах, з’яўлялася ў часопісах, фотаальбомах і служыла ілюстрацыямі да навуковых артыкулаў. Так у У 1984 годзе ў амерыканскім горадзе Мілуокі з грандыёзным поспехам прайшла выстава пад назвай “Паляшук вачыма Луізы Бойд”, якая затым экспанавалася ў Польшчы. А ў 1991 годзе ў Кракаве быў выдадзены фотаальбом “Крэсы”, з яе здымкамі Піншчыны.

Калі ў 2015 годзе ў Пінску рыхтавалі да друку фотаальбом “Палессе Луізы Бойд”, то ўжо было вядома, што не менш за 400 неапублікаваных здымкаў “краіны багнаў” захоўваюцца ў ЗША. Гадамі раней такую думку агучыў і выбітны беларускі гісторык Адам Мальдзіс. Ён увогуле заклікаў раскручваць тэму экспедыцыі амерыканкі, што ўрэшце сталася…

Цяпер вядома дакладна пра “палескі архіў” Бойд у Амерыцы. Ужо грамадскае аб’яднанне “Садружнасць Палесся” пры ўзаемадзеянні з Амбасадай Злучаных Штатаў Амерыкі працуе над тым, каб Піншчына займела як меней копіі здымкаў, а можа атрымаецца некалькі арыгіналаў. Усе яны аздобяць рэгіянальны музей, будуць размешчаныя на інфармацыйна-сувенірнай прадукцыі.

Беларускае Радыё Рацыя мае магчымасць пазнаёміць аматараў мінуўшчыны з некалькімі невядомымі адлічбаванымі здымкамі Луізы Арнер Бойд.

Палессе, якога вы яшчэ не бачылі

Палескія рыбакі за справай

Палессе, якога вы яшчэ не бачылі

Гатэль “Ангельскі” ў Пінску, дзе ў верасні-кастрычніку 1934 года жыла Бойд

Палессе, якога вы яшчэ не бачылі

У дарозе на пінскую ярмарку

Палессе, якога вы яшчэ не бачылі

Цяжкая праца палешука

Палессе, якога вы яшчэ не бачылі

Палескія краявіды, якія бясконца паўставалі перад легендарнай амерыканкай

Палессе, якога вы яшчэ не бачылі

На пінскім кірмашы

Палессе, якога вы яшчэ не бачылі

Касцёл св.Станіслава, які ў жніўні 1953 года знішчылі камуністы

Палессе, якога вы яшчэ не бачылі

Касцёл св.Станіслава і частка калегіума езуітаў (цяпер Музей Беларускага Палесся)

Палессе, якога вы яшчэ не бачылі

Пінскія гандлёвыя рады – знішчаныя ў 1960-х гадах

Палессе, якога вы яшчэ не бачылі

Від на касцёл з боку гандлёвых радоў

Палессе, якога вы яшчэ не бачылі

Палескія тыпажы

Палессе, якога вы яшчэ не бачылі

На старой набярэжнай Пінска

Палессе, якога вы яшчэ не бачылі

Жаночы рачны флот. Увогуле, Бойд уражвала, як палешукі ад малога да старога кіруюць лодкамі.

Палессе, якога вы яшчэ не бачылі

Надзейны сродак перасоўвання

Палессе, якога вы яшчэ не бачылі

Пінскае „таксі” 1930-х гадоў

Палессе, якога вы яшчэ не бачылі

Палешукі, якія былі на ярмарцы

Палессе, якога вы яшчэ не бачылі

Луіза Арнер Бойд занатавала падчас вандроўкі, што гусі на Палессі ходзяць па сёлах цэлымі чародамі і злічыць іх немагчыма

Палессе, якога вы яшчэ не бачылі

Палескі кірмаш – ракурс з боку калегіума

Палессе, якога вы яшчэ не бачылі

Надзейны абутак – кошт у 5 злотых

Палессе, якога вы яшчэ не бачылі

Валы стагоддзямі былі апораю палешука

Палессе, якога вы яшчэ не бачылі

Могілкі ў Пінкавічах, яны захаваліся да нашых дзён

Палессе, якога вы яшчэ не бачылі

Дары восені на Палессі

Палессе, якога вы яшчэ не бачылі

Кудрычы, тыя самыя, пра якія так шмат размоў.

Источник: Радыё Рацыя
РАДЫЁ РАЦЫЯ



Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram


Прохожий_гость 2017-11-20 23:53
Минусы откуда?
Неужели не интересно?
↑ +3 ↓

пiнчук_гость 2017-11-19 23:56
Дзякуй!
↑ +1 ↓

За Полесье!_гость 2017-11-19 23:39
Я в шоке! Спасибо за тему.
↑ -1 ↓

палешук_гость 2017-11-19 18:52
Дзякуй за артыкул  :cool:
↑ -6 ↓


Страницы: [1]