Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Школьнікі Брэсцкай вобласці праявілі сябе ў рэспубліканскім конкурсе «Чытаем па-беларуску з velcom»

13  Ноября 2017 г.  в 12:36, показов: 1179 : Разное: обо всём понемногу

У Беларусі працягваецца анлайн-конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom». У гэтым годзе ініцыятыва праходзіць у фармаце рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў сярод вучняў 7 і 8 класаў з усіх школ краіны. Да ўдзелу ў конкурсе ўжо прынята некалькі сотняў прац, у тым ліку і ад вучняў з Брэста і Брэсцкай вобласці. 

Школьнікі Брэсцкай вобласці праявілі сябе ў рэспубліканскім конкурсе «Чытаем па-беларуску з velcom»

Да 30 лістапада ўдзельнікі конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» запісваюць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Затым рабяты размяшчаюць відэазапіс на асабістай старонцы ў Facebook, Вконтакте або Instagram c афіцыйнымі хэштэгамі праекта #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. Мэта праекта – адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі. 

Школьнікі з Брэста і Брэсцкай вобласці прымаюць актыўны ўдзел у ініцыятыве. Ніжэй некаторыя з прац:

1. Баброва Ангеліна з горада Камянец для ўдзелу ў конкурсе даслала відэа з байкай Кандрата Крапівы «Мурашка і жук». 

https://www.youtube.com/watch?v=xmnq_HJ6jSU&feature=youtu.be

2. Аліна Андрэйчук з Брэста абрала для чытання твор Анатоля Вярцінскага «Жыццё даецца, каб жыццё тварыць». 

https://www.youtube.com/watch?v=JDMAyCr7CfQ&feature=youtu.be

3. Раман Шульжык са Столінскага раёна выканаў верш Якуба Коласа «Зорка». 

https://www.youtube.com/watch?v=IDi4rkpsYek&feature=youtu.be

4. Іван Валанчус з Пружанаў прачытаў вельмі кранальны і праніклівы верш Сяргея Грахоўскага «Мама». 

https://www.youtube.com/watch?v=-hbrzdom-fk&feature=youtu.be

5. Зміцер Барэйка з Кобрына чытае твор Якуба Коласа «Ручэй». 

https://www.youtube.com/watch?v=ethHKqjUkhk

На першым этапе праекта будуць вызначаны па 30 лепшых канкурсантаў з кожнай вобласці і г. Мінска. З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі будуць выступаць перад журы ўжывую. Пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў траўні 2018 г., пераможцам конкурсу будуць уручаны смарфтоны маркі Apple.




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram