У рамках XII міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета ў Нацыянальным мастацкім музеі ўпершыню прайшоў арт-праект “Чатыры вымярэння сучаснага мастацтва ў Беларусі”. Гэта інтэрактыўная праграма з удзелам лепшых беларускіх кампазітараў, паэтаў, салістаў балета, акцёраў.
У выкананні вядучых майстроў сцэны сталічных тэатраў і тэлевядучых прагучалі вершы вядомага брэсцкага паэта, празаіка, драматурга, публіцыста Зінаіды Дудзюк, а таксама іншых знакамітых аўтараў: Таццяны Сівец, Ірыны Мор’я, Валянціны Паліканінай, Юліі Алейчанкі, Маргарыты Латышкевіч, Рагнеда Малахоўскага.
Фестываль упершыню сумясціў музыку, жывапіс, паэзію і танец, а глядач стаў часткай дзейства і атрымаў эмоцыі і пачуцці 5D. Музыка беларускіх кампазітараў адначасова гучала з розных залаў і стварыла ўнікальны адзіны твор мастацтва.
Мастацкім кіраўніком праекта стаў Расціслаў Крымер, аўтарамі ідэі выступілі Расціслаў Крымер і Валерый Воранаў.
Акцёры – заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь: Зоя Белехвосцік, Аляксандр Аўчыннікаў, Андрэй Бібікаў, Святлана Бароўская, Валянціна Гарцуева, Алена Дубоўская, Андрэй Новік, Вера Палякова.