Літаратурны фестываль у Пінску

8  Октября 2017 г.  в 23:52 : Брестская область

4-5 кастрычніка дэлегацыя Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі прыняла ўдзел у літаратурным фестывалі, які адбыўся ў рамках Еўразійскага міжнароднага фестывалю культур.

Літаратурны фестываль у Пінску

Літаратурны фестываль у Пінску

Удзельнікамі мерапрыемства сталі лаўрэаты і намінанты Міжнароднай музыкальнай прэміі Еўразійскага эканамічнага саюза “BELBRAND АWARD”, прэміі “БелБренд” у галіне літаратуры і мастацтва, а таксама літаратары, мастакі і акцёры з краін бліжняга і дальняга замежжа.

Літаратурны фестываль у Пінску

На працягу чатырох дзён на розных культурных пляцоўках Пінска праводзіліся шматлікія майстар-класы, пленэры, выставы, спектаклі, сустрэчы ў чатырох тэматычных галінах – тэатр, музыка, літаратура, выяўленчае мастацтва.

Літаратурны фестываль у Пінску

Літаратурна-музыкальны Салон “БелБренд” у Канцэртнай зале Касцёла Карла Барамеуша стаў месцам сустрэч пачынаючых пісьменнікаў і вядомых літаратараў.

Літаратурны фестываль у Пінску

Ён паяднаў паэтаў з розных куточкаў свету ў атмасферы прыгожага, узнёслага, рамантычнага. Маладыя творцы з задавальненнем дзяліліся сваімі пачуццямі, думкамі, эмоцыямі, творчымі знаходкамі, а ганаровыя госці шчыра і цікава адказвалі на пытанні ў інтэрв’ю-студыі.

Літаратурны фестываль у Пінску

Прадстаўнікі творчых прафесій атрымалі магчымасць паўдзельнічаць у семінары на тэмы “Актуальна аб аўтарскім праве”, “Аўтарскія правы ў Інтэрнэце” і папрысутнічаць на адкрытай выставе работ беларускіх і кітайскіх мастакоў у Музеі беларускага Палесся.

Служба навін Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ.