У Мелясніцы напярэдадні Дня пажылых людзей адбылося традыцыйнае ўшанаванне ветэранаў працы

3  Октября 2017 г.  в 09:31 : Брестская область

Гадавіны знішчэння адной з 13-ці “лунінецкіх Хатыняў” адзначаюцца ў Крыжаўзвіжанне – прастольнае свята храма Лунінца, у прыход якога спрадвеку ўваходзіць прыгарадная вёска. Чарговая сустрэча пачалася з ліціі – малітоўнае памінанне ахвяр фашызму здзейсніў іерэй Алексій Ільючык, памочнік благачыннага па сацыяльнай рабоце.

У Мелясніцы напярэдадні Дня пажылых людзей адбылося традыцыйнае ўшанаванне ветэранаў працы

Старшыня Лунінскага сельвыканкама Аляксандр Якавец гаварыў аб неабходнасці захавання міру. Кіраўнік ДП “Хваецкае” Васіль Лазіцкі выказаў удзячнасць ветэранам працы, бацькі якіх у пасляваенны час аднавілі вёску, а самі яны – аддана шчыравалі на карысць калектыўнай гаспадаркі. Старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Уладзімір Жураўлёў і настаўніца гімназіі г. Лунінца Ірына Грушэўская падкрэслілі дабратворны ўплыў акцый “Марш Жыцця”, у якіх штогод прымаюць удзел дарослыя і дзеці, на патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення.  

У Мелясніцы напярэдадні Дня пажылых людзей адбылося традыцыйнае ўшанаванне ветэранаў працы

Па волі лёсу дзень 1 кастрычніка, які з 1943-га – дзень жалобы ў Мелясніцы, цяпер пазначаны ў календары Днём пажылых людзей. Старшыня раённай арганізацыіі Беларускага Чырвонага Крыжа Таццяна Кацуба і валанцёры з радасцю ўручалі падарункі старажылам, большасць якіх – карэнныя жыхары вёскі. Павіталі 80-гадовую Тамару Літвінчук і Раісу Мыслейка, якая праз год адзначыць юбілей. У час трагедыі іх выратавалі бацькі. А Яўгенія Прыходзька паявілася на свет праз два месяцы пасля трагедыі Мелясніцы як сімвал жыцця: фашысты знішчылі вёску, але насуперак ворагам нараджался дзеці. Яшчэ больш іх паявілася пасля вызвалення. Вітанні прымалі стараста Мелясніцы Ганна Даўгун з мужам, Фёдар Сыцін, мама якога была вязнем фашысцкіх канцлагераў, удава мелясняніна Ніна Канапацкая, удзельніца акцыі “Бессмяротны полк” Вера Куліковіч і іншыя.

Згуртоўваючай стваральнай справай для працавітых вяскоўцаў, якія пражываюць на адзінай вуліцы са знакавай назвай Партызанская, стала выстава духоўных выданняў. Раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма прысвяціла яе 500-годдзю нацыянальнага кнігадруку. Такімі ж духоўнымі каштоўнасцямі называем памятныя даты, абеліскі ў гонар загінуўшых, падтрымку стваральнікаў падмурка дабрабыту дзяржавы...

Автор: Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара