Паэтычныя сустрэчы ў Бялградзе, Сербія

1  Октября 2017 г.  в 22:27 : Фотофакт

Традыцыйныя славутыя Бялградскія сустрэчы паэтаў прайшлі напярэдадні ў Сербіі. 33 літаратары з 22 краін свету ў 54-ы раз з’ехаліся ў сталіцу краіны – Бялград, каб у чарговы раз прыняць удзел у аўтарытэтным літаратурным форуме. Азербайджан, Албанія, Балгарыя, Велікабрытанія, Венгрыя, Грэцыя, Ізраіль, Канада, Македонія, Германія, Сербія, Румынія, Расія, Славенія, Славакія, Турцыя, Украіна, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія… Прадстаўляць беларускую паэзію на шырокай міжнароднай пляцоўцы ўжо ў другі раз пашчасціла аўтару гэтых радкоў.

Паэтычныя сустрэчы ў Бялградзе, Сербія

Па-першае, хацелася б адзначыць, што Бялградскія Міжнародныя сустрэчы пісьменнікаў даўно і трывала замацавалі за сабой статус адных з самых важных і найбольш устойлівых літаратурных падзей на Балканах. Бялград з'яўляецца культурнай сталіцай і горадам мастакоў, пісьменнікаў і паэтаў, якія праз творчасць прэзентуюць гэты горад лідарам на культурнай мапе свету. Таму ўдзел у такім высокім міжнародным форуме кожны пісьменнік безумоўна лічыць за асабісты гонар.

Па-другое, форум, які ўжо больш за паўстагоддзя збірае на Балканах лепшых прадстаўнікоў мастацкага слова, не толькі наладжвае больш цеснае супрацоўніцтва паміж імі, але і праз перакладчыцкую дзейнасць актыўна спрыяе знаёмству з творчымі набыткамі аўтараў іншых краін свету. Шэраг знакавых дат адзначаецца ў Сербіі сёлета. Гэта і 150-годдзе з дня смерці Чарльза Баудэлера – вядомага паэта, творчасць якога зрабіла знакавы ўплыў на развіццё сучаснай літаратуры краіны.

Паэтычныя сустрэчы ў Бялградзе, Сербія

Гэта і юбілей пісьменніка Мілуціна Божыча, гадавіна вялікага сербскага драматурга Марына Држыча, 125-годдзе з дня нараджэння лаўрэата Нобелеўскай прэміі Іва Андрыча і інш. З ускладання кветак да помніка апошняга і распачаліся асноўныя мерапрыемствы ў рамках 54-ых Міжнародных сустрэч у Бялградзе. Далей гасцей з замежжа, прадстаўнікоў Міністэрства культуры Сербіі і дыпламатаў пасольстваў розных краін ўрачыста віталі ў Народнай скупштыне Бялграда.

Менавіта тут, у атмасферы асаблівай узнёсласці, і дадзены быў пачатак 4-дзённых мерапрыемстваў Міжнародных паэтычных сустрэч. Асаблівай адметнасцю адкрыцця была і асабістая прысутнасць на мерапрыемстве саветніка пасольства Рэспублікі Беларусь у Сербіі Міхаіла Кажура.

Імёны найбольш выбітных творцаў  былі аб’яўлены падчас урачыстага адкрыцця. Так, высокую ўзнагароду "Povelja Morave" атрымалі паэт з Румыніі Джордж Валтурэску і вядомы балгарскі літаратар Любіша Джыдзіч. Да ўзнагароды "Pečat kneza Lazara" прадстаўлены сербска-канадскі паэт Ранка Радавіч і Уласцімір Станіславлевіч Шаркаменц з Францыі.

На працягу чатырох дзён на розных пляцоўках краіны паэты з усяго свету дэкламавалі свае творы ў арыгінальным маўленні і ў перакладзе на мову, на якой стваралі многія вядомыя еўрапейскія літаратурныя дзеячы. Прыемна было адчуваць, што побач з вершамі іншых краін свету, беларускія творы ўспрымаліся з асаблівай цікавасцю і цеплынёй.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Больш за дзясятак гарадоў за чатыры дні было ахоплена вялікім сербскім літаратурным марафонам. Новы Сад, Чачак, Мрчэвіц, Пожэг, Пожаревац… Так, у рамках фестывалю ў горадзе Ракавіца адбыўся традыцыйны сёмы парламент духоўнай паэзіі, а ў горадзе Інджыа быў дадзены старт правядзенню першага Міжнароднага фестывалю “ПРО ПОЕТ”. Акрамя вялікай колькасці кніжных набыткаў, сувеніраў і яркіх уражанняў кожны ўдзельнік аўтарытэтнага форуму вяртаўся дамоў з жаданнем надалей больш цесна супрацоўнічаць адзін з адным, а яшчэ з цвёрдым намерам яшчэ не раз вярнуцца ў гасцінную, добрую і прыгожую Сербію.

Автор: Марыя КОБЕЦ Г.Пінск