Расіянін спрабаваў правезці праз граніцу спартыўны лук

20  Июля 2017 г.  в 10:47 : Разное: обо всём понемногу

Уначы 18 ліпеня ў пункце пропуску "Брэст" афармленне на ўезд у Беларусь праходзіў грамадзянін Расіі, які пражывае ў Францыі. Пагранічны нарад пры праверцы ў салоне яго аўтамабіля Mercedes выявіў спартыўны лук.

Расіянін спрабаваў правезці праз граніцу спартыўны лук

Пра гэты факт паінфармаваныя супрацоўнікі мытні. Кідальная зброя канфіскавана.