Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Алег Хаменка, Ігар Варашкевіч і Re1ikt адкрылі ў Брэсце выставу карцін беларускіх музыкаў

5  Июля 2017 г.  в 13:29 : Музыка, кино, музеи, выставки

У Брэсце адкрылі першую выставу карцін беларускіх музыкаў. Да гэтага яна пабывала толькі ў двух гарадах краіны –  сталіцы і Віцебску.

Алег Хаменка, Ігар Варашкевіч і Re1ikt адкрылі ў Брэсце выставу карцін беларускіх музыкаў

Экспазіцыю з назвай «Музыка без межаў» гасцінна прыняла выставачная зала гатэля «Эрмітаж». 

Алег Хаменка, Ігар Варашкевіч і Re1ikt адкрылі ў Брэсце выставу карцін беларускіх музыкаў

Выстава чарговы раз сведчыць, як бы гэта банальна і не гучала, што талент – рэч шматгранная, якая ў яго ўладальніка праяўляцца ў розных накірунках і сферах дзейнасці. Упэўніцца ў гэтым на свае ўласныя вочы вы зможаце, калі наведаецеся на “музычную” выставу.

Алег Хаменка, Ігар Варашкевіч і Re1ikt адкрылі ў Брэсце выставу карцін беларускіх музыкаў

Тут вас чакаюць карціны лідэра гурта «Палац» Алега Хаменкі, Лявона Вольскага з “Крамбамбулі”, Ігара Варашкевіча з “Крамы”, фронтмэна брэсцкіх “Дай дарогу!” Юрыя Стыльскага, Аляксандра Дземідзенкі з гурта Re1ikt і шмат каго іншых. 

Сярод удзельнікаў выставы ёсць і прафесійныя мастакі. Ігар Варашкевіч, напрыклад, скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.

Музыкі граюць у розных стылях, аднак, як яны прызналіся на брэсцкім канцэрце-прэзентацыі ў мінулую пятніцу, іх аб'ядноўвае выяўленчае мастацтва. А завіталі да берасцейцаў і зайгралі свае хіты Алег Хаменка, Ігар Варашкевіч, а таксама Re1ikt у поўным складзе.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Застаецца дадаць, што ў “Эрмітажы” выстава застанецца да 15 ліпеня, пасля чаго павандруе далей па Сінявокай. Выставачная зала гасцініцы працуе з 10 да 22 гадзін. Дарэчы, грошай за ўваход сюды з вас не возьмуць.

Источник: Брестский Вестник
Автор: Васіліна БУЦКЕВІЧ
фото - Марыя МІЦКЕВІЧ