Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Найстарэйшага літаратара Васіля Ліцвінчука павіншавалі з яго 87-годдзем

4  Июля 2017 г.  в 11:05 : Разное: обо всём понемногу

Напярэдадні дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь сябры Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі павіншавалі найстарэйшага літаратара творчай суполкі Васіля Андрыянавіча Ліцвінчука не толькі з надыходзячым усенародным святам нашай краіны, але і з яго 87-годдзем! Пажадалі нястомнаму творцу мастацкага слова моцнага здароўя, шчаслівага даўгалецця, творчага плёну, дабрабыту і мірнага неба!

Найстарэйшага літаратара Васіля Ліцвінчука павіншавалі з яго 87-годдзем

Нарадзіўся Васіль Андрыянавіч 1 ліпеня 1930 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Галік Драгічынскага раёна. Яго бацька быў арганізатарам партызанскай групы і загінуў у сутычцы з фашыстамі ў 1944 годзе, маці памерла ў партызанскім атрадзе імя Шыша ў 1943-м годзе. Будучы пісьменнік скончыў два класы польскай школы, тры класы савецкай. А з 1943 года, будучы падлеткам, апынуўся ў партызанскім атрадзе. Быў узнагароджаны медалём “За баявыя заслугі”.

Найстарэйшага літаратара Васіля Ліцвінчука павіншавалі з яго 87-годдзем

Пасля вызвалення Беларусі вучыўся ў Драгічынскай СШ № 1. Сваё дарослае жыццё пачынаў з працы літсупрацоўніка радыёвяшчання ў Драгічыне. Далей быў сакратаром Антопальскай райгазеты, рэдактарам газеты пры палітаддзеле Антопальскай МТС, намеснікам рэдактара і рэдактарам Драгічынскай райгазеты. У 1960-м – скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта імя Леніна, пасля чаго ўзначаліў лунінецкую раённую газету.

З 1970-га – другі сакратар Лунінецкага РК КПБ, а з 1974-га – старшыня Лунінецкага райвыканкама. З 1983 па 1991 – начальнік упраўлення Брэсцкага аблвыканкама па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. З гэтай пасады пайшоў на заслужаны адпачынак.

Найстарэйшага літаратара Васіля Ліцвінчука павіншавалі з яго 87-годдзем

Васіль Андрыянавіч узнагароджаны шматлікімі ардэнамі і медалямі СССР, Ганаровымі граматамі Савета Міністраў БССР. У 1992 годзе выдаў дакументальную аповесць пра мужнасць і гераізм партызанскага атрада Пінскага і Брэсцкага злучэння ў гады Вялікай Айчынай вайны пад назвай “Там, за Днепра-Бугам”.

Дапоўненыя выданні кніг выйшлі ў 2005 і 2008-2009 гг. У 2009 годзе пабачыла свет кніга Васіля Андрыянавіча “О времени, о людях, о себе“.

Разам з жонкай Ірынай Адамаўнай Васіль Андрыянавіч сустракаў гасцей-пісьменнікаў на парозе сваёй утульнай кватэры. Муж і жонка праз усё жыццё пранеслі свае добрыя пачуцці і адносіны, збераглі цеплыню сямейнага саюзу, выгадавалі сына і дачку, выхавалі іх руплівымі і спагадлівымі людзьмі. Сёння радуюцца поспехам сваіх унукаў.

На пряцягу * ўсяго * жыцця пісьменнік выконвае наказ свайго бацькі, які загінуў у барацьбе з ворагам амаль перад вызваленнем Беларусі ад нямецкай навалы, – жыць дастойна, заставацца сейбітам дабрыні, справядлівасці і любові да Радзімы.

Таццяна Дземідовіч, старшыня Брэсцкага
абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі