Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Маслоўскі: Улады зрабілі ўсё паказальна

22  Апреля 2010 г.  в 23:28, показов: 2477 : Политика, власть, оппозиция

У Брэсце выбарчую кампанію дэпутатаў у мясцовыя органы самакіравання абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі „Грамада” ацэньвае больш як станоўча, але са сваімі асаблівасцямі.

Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі „грамадоўцаў” Ігар Маслоўскі адзначае ў гэтай кампаніі пэўныя змены ў адрозненні ад астатніх, дзе ён непасрэдна браў удзел. Дэмакратычную супольнасць Брэста прыемна ўразіў той факт, што праўладныя СМІ самі запрашалі даць у друк праграмы кандыдатаў і партыяў, што няма адкрытага ціску, але разам з тым ёсць іншы бок, які не вельмі прыемны:

– Для нас ніякіх перашкодаў не было ў самім працэсе. Не было такога як раней, калі ўстаўлялі нейкія перашкоды ў працу. Гэта ўсё з аднаго боку, але з другога боку, калі ўзяць па тых месцах, якія былі выдзелены для збору подпісаў, для агітацыі, то цэнтральныя вуліцы і плошчы былі для нас забаронены.

Сацыял-дэмакраты Брэста ўпэўненыя, што гэтую кампанію яны ўжо выкарысталі ў сваіх мэтах і сэнс ад яе будзе бачны ў хуткім часе.

Ян Бязручка, Радыё Рацыя, Брэст
 

Источник информации: http://www.racyja.com




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram