Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Нашел банковскую карточку, выложил фото в интернет, заработал себе неприятности

19  Июня 2017 г.  в 16:07 : Интернет, высокие технологии

Зараз пастаянна гавораць аб тым, што злодзеі ўзялі на ўзбраенне новыя тэхналогіі, у прыватнасці інтэрнэт. На самай справе, нядобрасумленныя людзі і ў віртуальнай прасторы проста карыстаюцца чалавечай наіўнасцю. Як прыклад, можна прывесці новую тэндэнцыю ў адной з сацыяльных сетак.

Нашел банковскую карточку, выложил фото в интернет, заработал себе неприятности

Даверлівыя пружанцы актыўна пачалі размяшчаць у інтэрнэце паведамленні аб знаходцы плацёжных картак, чым і скарысталіся зламыснікі. Прычым той, хто размясціў аб'яву, сваімі дзеяннямі значна ім «дапамог», прышпіліўшы да тэксту фотаздымак страты. Настолькі якасны, што на ім добра бачны не толькі нумар карткі, але і дадзеныя ўладальніка.

Невядомы мужчына завёў, як потым высветлілася, фэйкавы аккаунт, з якога і спісаўся з аўтарам паведамлення і папрасіў яшчэ сфатаграфаваць адваротны бок карткі з сакрэтным кодам, бо «яму хутка трэба аплаціць пакупку ў інтэрнэт-магазіне». Потым яны дамовіліся сустрэцца, але, зразумела, на месца спаткання зламыснік не прыехаў.

А на наступны дзень патэлефанаваў сапраўдны ўладальнік, які высвятліў, што з яго карт-рахунку зніклі амаль 200 рублёў. Супрацоўнікі праваахоўных органаў пакуль шукаюць асобу злодзея, размову са следчымі райаддзела Следчага камітэта перажыў і аўтар аб'явы.

І хаця ў яго дзеяннях не было знойдзена крымінальных абставін, яму ўсё-такі нагадалі, што знойдзеныя пластыкавыя карткі варта адразу здаваць у банк, а не размяшчаць іх дадзеныя ў інтэрнэце. Або хаця б без фотаздымкаў, бо для некаторых замежных інтэрнэт-магазінаў для здзяйснення пакупак хапае нумара карткі і тэрміну яе дзеяння.

У дачыненні да невядомага злачынцы, асобу якога праваахоўныя органы мяркуюць хутка высвятліць, узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж з дапамогай камп'ютарнай тэхнікі шляхам несанкцыянаванага доступу да сакрэтнай інфармацыі), санкцыя якой пагражае пяццю гадамі пазбаўлення волі.

Дзмітрый Мацаюк, намеснік начальніка РАСК.

Источник: Раённыя будні