Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Сустрэча з пісьменнікам і фотамастаком Васілём Жушмам адбылася ў Брэсце

17  Июня 2017 г.  в 10:19 : Разное: обо всём понемногу

Свет прыроды – чароўны і таямнічы, а каб зразумець яго мову, убачыць усе навакольныя фарбы, трэба быць добрым назіральнікам, рамантыкам і чалавекам шырокай душы. Сустрэча з пісьменнікам, фотамастаком, сёлетнім юбілярам Васілём Жушмам прайшла ў светлай зале Брэсцкай цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы і стала сапраўдным падарункам для школьнікаў.

Сустрэча з пісьменнікам і фотамастаком Васілём Жушмам адбылася ў Брэсце

Літаратары Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Валковіч, Мікалай Панасюк, Таццяна Шульга, Любоў Красеўская, Таццяна Дземідовіч павіншавалі пісьменніка з 65-годдзем і ўручылі яму нагрудны знак “За вялікі ўклад у літаратуру”.

Нарадзіўся Васіль Жушма ў вёсцы Хамічава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Сустрэча з пісьменнікам і фотамастаком Васілём Жушмам адбылася ў Брэсце

Закончыў Хамічаўскую васьмігадовую і Махроўскую сярэднюю школы, факультэт фізічнага выхавання Брэсцкага педінстытута, аддзяленне журналістыкі Мінскай вышэйшай партыйнай школы.

Работу ў прэсе пачынаў пазаштатным карэспандэнтам абласной газеты “Заря”, Іванаўскай раённай газеты “Чырвоная звязда”, рэспубліканскіх газет “Физкультурник Беларуси” і “Знамя юности”. З 1978 года – супрацоўнік газеты “Чырвоная звязда”. Аўтар зборніка “Папараць-кветка”, аповесці “Гарэза”, цыклу апавяданняў.

Сустрэча з пісьменнікам і фотамастаком Васілём Жушмам адбылася ў Брэсце

Сёння ў Васіля Жушмы шмат узнагарод. Ён лаўрэат дзяржаўнай літаратурнай стыпендыі за 2004 год, лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя У. Калесніка ў намінаціі «Проза» (2012 г.), лаўрэат рэспубліканскага конкурсу «Лепшы твор 2011 года” у намінацыі «Дзіцячая літаратура» (Дыплом 2-й ступені за кнігу «Гарэза»).

Творы Васіля Жушмы на працягу некалькіх гадоў змяшчаюцца ў школьным падручніку “Роднае слова”. Нарыс “Як “папялушка” стала “прынцэсай” прызнаны лепшым у рэспубліканскім конкурсе сярод твораў на экалагічную тэматыку.

Васіль Жушма – атрымаў узнагароды на многіх рэспубліканскіх і міжнароднага фотаконкурсах. Ён аўтар персанальных фотавыстаў у Брэсце, Пінску, Іванаве, пераможца фотаінфармацыйнага конкурсу,  прысвечанага Алімпіядзе ў Маскве. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускага саюза журналістаў.

Сустрэча з пісьменнікам і фотамастаком Васілём Жушмам адбылася ў Брэсце

Васіль Жушма ўразіў прысутных сваімі творчымі знаходкамі. Ён не толькі правёў чытачоў па чароўным лясным сцяжынкам на кніжных старонках, але і  здзівіў унікальнымі   фотаработамі. Калі глядзішь на фотаздымкі, здаецца, што жывёлы, насякомыя пазіруюць фатомастаку, успрымаюць яго як сябра. Васіль Жушма прызнаецца, без вопыту і ведаў зрабіць гэта няпроста.

А яшчэ Васілю Пятровічу дапагае ў фотапаляванні добрая фізічная падрыхтоўка, таму што ў маладыя часы ён паспяхова займаўся спортам. Пісьменнік расказаў, што аповесць “Гарэза” была напісана ў выніку амаль дзесяцігадовых вандровак па лясах Беларусі. Творца назіраў за прыродай, бачыў многа цікавага. На старонках кніжкі Гарэза праіснавала амаль два гады. Трапляла ў самыя розныя сітуацыі, жыла сярод людзей, якія выратавалі яе ад смерці. У канцы вавёрачку адпускаюць на волю. Зноў яе чакае самастойнае жыццё і новыя прыгоды.

Напрыканцы сустрэчы загадчыца Брэсцкай цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы імя Пушкіна Святлана Івашкова правяла з дзецьмі віктарыну па кнізе Васіля Жушмы “Гарэза”. Яна падкрэсліла, што кніга напісана з цеплынёй, любоўю і дапамагае юным чытачам адносіцца да прыроды беражліва, любіць навакольны свет, быць добрымі і спагадлівымі.

Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі