Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Конкурс “Жывыя класікі” прайшоў у Брэсцкай вобласці

9  Июня 2017 г.  в 11:19 : Разное: обо всём понемногу

Вызначаны пераможцы і прызёры трэцяга абласнога этапа рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывыя класікі”. Як паведаміў старшыня журы, намеснік дырэктара УА «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр моладзевай творчасці” Алег Клунін, у другім этапе конкурсу “Жывыя класікі” прынялі ўдзел 1890 вучняў з розных куткоў Брэстчыны. У трэці эпап прайшлі 88 дзяцей з 21 раёна.

Конкурс “Жывыя класікі” прайшоў у Брэсцкай вобласці

На абласны конкурс былі прадстаўлены відэавыступленні пераможцаў раённых творчых спаборніцтваў.

Конкурс “Жывыя класікі” прайшоў у Брэсцкай вобласці

У склад журы таксама ўвайшлі пісьменнікі Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ Таццяна Дземідовіч, Таццяна Шульга, Алена Гневушава, Міхаіл Кулеш. Гледачам былі прадстаўлены запамінальныя, якасна аформленыя відэаролікі. Як сапраўдныя тэлезоркі, дзеці натхнёна чыталі творы Р. Барадуліна, Я. Коласа, Я. Купалы, У. Караткевіча, Н. Гілевіча, М. Танка, Н. Матяш, Г. Марчука, Л. Пранчака, Я. Сіпакова, К. Крапівы, В. Жуковіча і іншых вядомых беларускіх аўтараў. Юныя таленты ў сваім выкананні не толькі праяўлялі артыстызм,  але і пранікнёна перадавалі вобразы, дэманстравалі прыгажосць мастацкага слова, даносілі глыбокі сэнс твораў.

Конкурс “Жывыя класікі” прайшоў у Брэсцкай вобласці

Па выніках трэцяга абласнога этапа было прынята рашэнне накіраваць наступных пераможцаў на рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў:

1 – 4 класы – Чопка Маргарыта ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Брэста (М. Танк “Журавель і чапля”).

5 – 6 клас – Мілена Назарук ДУА “Гімназія № 5” г.Брэста (Я. Колас “Шчаслівая хвіліна”).

7 – 8 клас – Андрэй Алемкін ДУА “Сярэдняя школа № 20 г.Брэста (Я. Колас “Новая зямля”).

9 – 10 клас – (Ганна Карпінчык ДУА “Гімназія Белаазёрска” (Н.Матяш “Маналог крыніцы, якую закідалі каменнем”)

А самыя цікавыя і арігінальныя выступленні можна паглядзець:

Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ Таццяна Дземідовіч