Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Юныя творцы Брэстчыны атрымалі ўзнагароды

10  Мая 2017 г.  в 13:32 : Разное: обо всём понемногу

Цудоўным святам завяршыліся абласныя літаратурныя конкурсы на беларускай і рускай мовах.

Юныя творцы Брэстчыны атрымалі ўзнагароды

Беларускамоўнае творчае спаборніцтва для дзяцей і юнацтва “Мне засталася спадчына”, было прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Да разгляду прымаліся вершы і кароткія апавяданні ад вучняў 8 – 11 класаў.

Таксама адбыўся абласны этап літаратурнага конкурсу маладых рускамоўных паэтаў ( ад 15 да 35 гадоў) “Мы рождены для вдохновенья”, які праводзіўся ў рамках сёмага фестывалю рускай паэзіі ў Рэспубліцы Беларусь “Созвучье слов живых».

Конкурс ладзіўся сумесна з аддзелам адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. У гэтым сезоне аргкамітэт атрымаў рэкордную колькасць заявак ( амаль 500). Самымі актыўнымі канкурсантамі былі школьнікі з Піншчыны, а сярод узнагароджаных вялікая колькасць дзевяцікласнікаў.

Юныя творцы Брэстчыны атрымалі ўзнагароды

Павіншаваць, падтрымаць таленавітую моладзь і падзяліцца ўражаннямі ад прачытаных прац прыйшлі члены журы: намеснік старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ, паэт, лаўрэат, пераможца міжнародных літаратурных конкурсаў, арганізатар міжнародных літаратурных мерапрыемстваў і святаў, у тым ліку Фестываляў рускай паэзіі ў Беларусі і літаратурнага конкурсу “Мы рождены для вдохновения”, лаўрэат рэспубліканскага конкурсу “Лепшы твор 2009 года у галіне паэзіі” за кнігу “На два голоса” Любоў Красеўская; галоўны рэдактар газеты “ЛИК”, пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Мы рождены для вдохновения 2007г.” Вячаслаў Бельцюкоў; паэт, “Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў”, уладальнік “Залатога пяра” за вялікія заслугі ў развіцці беларускай журналістыкі – Георгій Тамашэвіч.

Цікава, што большасць работ была прасякнута вялікай любоўю да Радзімы, дзеці падкрэслівалі сваю адказнасць за будучыню роднай зямлі, па-паэтычнаму ярка, шчыра прызнаваліся ёй у любві, вярталіся да ўспамінаў сваіх бабуль і дзядуль, дзяліліся сямейнымі і вясковымі традыцыіямі, узгадвалі старонкі няпростай гісторыі родных вёсачак і гарадоў.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

У гэты дзень пераможцы атрымалі магчымасць зачытаць свае творы перад вялікай аўдыторыяй. Падчас урачыстай цырымоніі юным талентам былі ўручаны дыпломы і падарункі ад грамадскіх арганізацый “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, “Русское общество”, “Белая Русь”.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

У святочным канцэрце прынялі ўдзел салісты ўзорнай вакальнай студыі “Фантазия” Брэсцкага Дома культуры чыгуначнікаў. А завяршылася мерапрыемства вясёлым і запамінальным казачным спектаклем, які падрыхтавалі юныя артысты лялечнага тэатра “Чароўная табакерка” сярэдняй школы № 12.

Спіс пераможцаў:

Конкурс “Мы рождены для вдохновенья”

Места в возрастной категории 15 – 18 лет:

номинация «Этот мир придуман не нами…»

1 место: Артем Кулевич – ученик 9 «г» класса ГУО «Средняя школа №1 г. Бреста»

2 место: Антон Вакульский - ученик 9 класса ГУО «Дивинский детский дом» Кобринского района Брестской области, Ангелина Долганова – ученица 9 «б» класса ГУО «Средняя школа№ 28 г. Бреста»

3 место: Анна Юха – ученица 9 класса ГУО «Плещицкая средняя школа» Пинского района Брестской области; Алексей Чмель - ученик 9 класса ГУО «Остромичская средняя школа» Кобринского района Брестской области; Валерия Семенчук - ученица 9 класса ГУО «Чуховская средняя школа» Пинского района Брестской области

номинация «Что помнит мир спасенный?»

1 место: Антон Вакульский - ученик 9 класса ГУО «Дивинский детский дом» Кобринского района Брестской области

Места в возрастной категории 18 – 35 лет:

 номинация «Этот мир придуман не нами…»

1 место: Анна Окало – 1986 г. Помощник руководителя в СООО «Брествнештранс»

2 место: Ольга Воронко – 1997 г. студентка БрГТУ факультета электронно-информационных систем 2 курса

3 место: Иван Куцко – 1997г. студент БрГТУ факультета инженерных систем и экологии 2 курса

Конкурс “Мне засталася Спадчына”

Па выніках конкурсу пераможцамі і лаурэатамі сталі:

Пераможцамі ў намінацыі “Паэзія” ў старэйшай катэгорыі сярод юнацтва 1999 – 2001 гадоў нараджэння сталі:

1 месца: Гараднічук Яўген, верш “Паэт”, вучань 11 класа ДУА “Жабінкаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната”

2 месца: Тарасюк Марыя, верш “Святая зямля”, вучаніца 11 класа, ДУА “Сярэдняя школа п. Мухавец

3 месца: Крыловіч Дзмітрый, верш “Дум не скуеш ланцугамі…”, вучань 9 класа, ДУА “Ласіцкая сярэдняя школа” Пінскі райн. 

Спецыяльны прыз:

намінацыя “Эксперымент” узнагароджваецца Кулік Марыя, вучаніца 11 класа, Навіцкавіцкай сярэдняй школы Камянецкага раёна за акраверш на рыфмы твора Я.Купалы “Спадчына”.

Пераможцамі ў намінацыі “Паэзія” ў малодшай катэгорыі сярод юнацтва 2002 – 2003 гадоў нараджэння сталі:

1 месца: Голуб Дзіяна, вучаніца 9 класа, верш “Мне засталася спадчына” ДУА “Квасевіцкая базавая школа” аг. Квасевічы ( Івацэвіцкі раён) 

2 месца: Барысюк Ксенія, вучаніца 7 класа, верш “Рыжы кот”

ДУА “Сярэдняя школа №6 г.Брэста”

Масюк Валянціна, верш “Мірон і куры”, вучаніца ДУА “Навадворская базавая школа” (Пінскі раён).

3 месца: Матач Дзмітрый, за верш “Шыпшына”, вучань 8 класа ДУА “Гімназія №1 г.Баранавічы” 

Крэмез Яніна, за вершы “Вяртанне”, “Беларусь”, ДУА “Гімназія г.Камянца”

Леановіч Іна, за нізку вершаў, вучаніца 8 класа, ДУА “ СШ №35 г.Брэста”

ДЫПЛОМАМІ Ў НАМІНАЦЫІ “ ПРОЗА” ЗА ПРЫХІЛЬНАСЦЬ ДА ТРАДЫЦЫЙ КЛАСІКАЎ” УЗНАГАРОДЖВАЮЦЦА:

1.    Майсюк Юлія, вучаніца 9 класа ДУА “СШ №3 г.Кобрына”.

2.    Дымкова Дар’я, вучаніца ДУА “Кляпацкая СШ” а.г.Клепачы (Пружанскі раён)

3.    ко Ганна, навучэнка групы №15 УА “Пінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў” в. Малоткавічы (Пінскі раён)

4.    Басалай Іна, навучэнка 6 класа, ДУА “Вялікагацкая сярэдняя школа” Івацэвіцкі раён”

5.    Лемяшэўская Дзіяна, навучэнка групы №15 УА “Пінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў”, г.Пінск

6.   Мошчык Любоў ДУА, 11 клас, “Олтушская сярэдняя школа” (Маларыцкі раён)

Творы пераможцаў будуць надрукаваны ў літаратурным зборніку “Адкрыццё”

Фота: Ірыны Клімовіч
Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ Таццяна Дземідовіч