Пачалася онлайн-трансляцыя з гнязда пустальгі — сокала з Чырвонай кнігі

18  Апреля 2017 г.  в 19:53 : Разное: обо всём понемногу

Пачалася чарговая, ужо восьмая, онлайн-трансляцыя з гнязда пустальгі — сокала з Чырвонай кнігі. На гэты раз будуць камеры з трох гнёздаў у Брэсце: далучайцеся і назірайце!

Пачалася онлайн-трансляцыя з гнязда пустальгі — сокала з Чырвонай кнігі

Восьмы год можна і днём, і ноччу сачыць за жыццём сокала-пустальгі ў Брэсце! Для гэтага не трэба ехаць у горад над Бугам: дастаткова мець кампутар і інтэрнэт. На сайце «Птушкі штодня» наладжана онлайн-трансляцыя з месцаў, дзе кожны год робіць гняздо сокал-пустальга, рэдкі для Беларусі від птушак.

У сезоне 2018 упершыню запланавана трансляцыя не з аднаго, а з трох гнёздаў! Пакуль што можна назіраць за падзеямі ў двух гнёздах.

Колькі будзе яек, што самец прыносіць паесці і калі з'явяцца першыя птушаняты? Жыццё ў нішы, як заўсёды, абяцае быць насычаным. Самыя адметныя моманты можна прагледзець у стужках падзей па фотаздымках і каментарах каля іх на сайце "Птушкі штодня".

Самец з палёўкай дачакаўся самку.

Самец з палёўкай дачакаўся самку.

Самец глядзіць на Брэст. Можа, таксама чакае змены надвор'я?

Самец глядзіць на Брэст. Можа, таксама чакае змены надвор'я?

Як хутка мы пабачым яйкі і птушанят? Якія новыя клопаты будуць у бацькоў са з’яўленнем малых? Сачыце за цікавымі падзеямі з жыцця птушак!