Старшыня Берасцейскага гарсавета падзякаваў кіраўніку абласной арганізацыі Партыі БНФ за магчымасць выступіць на апазіцыйным мітынгу.
Старшыня Берасцейскага гарадскога савета дэпутатаў Мікалай Красоўскі выказаў падзяку Дзмітрыю Шыманскаму за магчымасць выступіць на мітынгу.
Ён таксама праінфармаваў, што рэзалюцыі, прынятыя на мітынгу, данесены да кіраўніцтва Берасцейскага гарвыканкама, аблсавета і дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Мікалай Красоўскі засведчыў гатоўнасць Берасцейскага гарсавета да канструктыўнага дыялогу і супрацоўніцтва з грамадскасцю па вырашэнні праблемных пытанняў у жыцці Берасця.