Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Пабачыў свет чарговы, сямнаццаты нумар брэсцкага краязнаўчага штоквартальніка

19  Марта 2017 г.  в 19:21 : Разное: обо всём понемногу

Пабачыў свет чарговы, сямнаццаты па ліку нумар брэсцкага раённага краязнаўчага штоквартальніка “Астрамечаўскі рукапіс”. Заснавальнік навукова-метадычнага літаратурнага выдання – Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт, грамадскі фундатар – Брэсцкае абласное аддзяленне СПБ. Аўтар праекта, рэдактар і ўкладальнік выдання – пісьменнік Аляксандр Валковіч.

Пабачыў свет чарговы, сямнаццаты нумар брэсцкага краязнаўчага штоквартальніка

Змест нумара склалі артыкулы, прымеркаваныя да 30-годдзя творчага калектыва “Астрамечаўскія Лявоны”, падборкі фальклорных спеваў і старых паданняў, архіўныя гістарычныя фотаздымкі. У рубрыцы “Народныя святы і звычаі Берасцейшчыны” размешчаны матэрыял доктара філалагічных навук, прафесара кафедры беларускага літаратуразнаўства БрДУ імя А.С. Пушкіна Іны Швед “Як пачуеш жаваранка, то спадзявайся – скора вясна”.

Аб тым, як вучні Чэрнінскай СШ пад кіраўніцтвам педагога Дзіны Дубчук адрадзілі старажытную беларускую сукенку, чаму сёння ў пашане лялькі-мотанкі, аповяд пра падковы на шчасце ад пані Эвеліны Прусак – усе гэта можна прачытаць, зазірнушы ў раздзел “Скарбніца народных талентаў”.

У “Літаратурнай сядзібе” чарговага нумара чытачам прапануецца пазнаёміцца з творамі пісьменніка Аляксандра Валковіча, паэтаў Анатоля Шушко, Лідзіі Касачук, Ганны Окала ды талентавітай пятнаццацігадовай дзяўчынкі Ганны Юха з аграгарадка Плешчыцы Пінскага раёна.

Рубрыка “Кніжная зала” распавядае пра сустрэчу польскай пісьменніцы Малгажаты Шэйнэрт”, аўтара кнігі “Насыпаць горы. Палескія гісторыі”, і перакладчыцы Марыі Пушкінай з берасцейцамі. Яшчэ адной цікавай падзеяй напачатку года стала выданне буклета, прысвечанага гораду Брэсту “Кистью и словом», аўтарамі якога сталі брэсцкі мастак Ігар Раманчук і паэтка Таццяна Шульга.

Па выніках раённага конкурсу дзіцячага малюнка “Прыбужскія Каляды-2017” была арганізавана выстава прац, лепшыя з якіх трапілі спачатку – у адпаведны каталог, а затым - на старонкі раённага штоквартальніка. Аўтар ідэі конкурса і стварэння по яго вынікам маляўнічага каталога – Людміла Жуковіч, старшыня Брэсцкага раённага Савета дэпутатў. Праект здейснены сумесна з раённым аддзяленнем АА “Беларускі саюз жанчын” ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”.

Гістарычнымі звесткамі пра вёску Чэрні, у тым ліку і пра Чэрненскую школу, у рубырках “Карані” і “Старонкі гісторыі” расказвае мясцовая пісьменніца Ціна Хутаранка. У заключным раздзеле “Калаўрот культурнага жыцця” чытачы даведаюцца аб самых яскравых рэгіянальных творчых падзеях.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Старонкі ўнікальнага фальклорна-гістарычнага, літаратурна-публіцыстычнага выдання маюць прыгожае мастацкае аформленне і суправаджаюцца вялікай колькасцю фотаздымкаў, каляровых ілюстрацый. Адным словам – сакавіцкі нумар выдання атрымаўся па-сапраўднаму сакавітым і інфармацыйна насычаным.

Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ Таццяна Дземідовіч