Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Стартаваў рэспубліканскі маладзёжны марафон

30  Марта 2010 г.  в 18:20 : Музыка, кино, музеи, выставки

Стартаваў рэспубліканскі маладзёжны марафонУ Брэсце прайшоў абласны этап VIII Рэспубліканскага конкурсу мастацкай творчасці студэнтаў ВНУ “АРТ-вакацыі”.

Рэспубліканскі маладзёжны марафон стартаваў у горадзе над Бугам невыпадкова. З мінулага конкурсу брастаўчане прывезлі Гран-пры. Акрамя таго, сёлетні фестываль прысвечаны тэме вайны і праходзіць пад дэвізам: “Вялікі агонь Перамогі аб’ядноўвае моладзь Беларусі”.
Пачалося свята ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”. Удзельнікі, члены журы і госці конкурсу ўсклалі кветкі да Вечнага агню і правялі мітынг. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні аблвыканкама Леанід Цупрык, начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Міхаіл Ціханчук, спецыялісты і кансультанты Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Фэст аб’яднаў больш за 400 таленавітых юнакоў і дзяўчат. Яны дэманстравалі разнажанравыя канцэртныя нумары – харэаграфічныя, вакальныя, тэатральныя. Па традыцыі брэсцкія “канікулы” адрозніваліся высокім узроўнем эстрадных выканаўцаў і танцораў. У фае ЦМТ дзейнічала выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Студэнты чатырох універсітэтаў вобласці падрыхтавалі насычаную шоу-праграму. Кожная з устаноў паказала сваё бачанне чатырох стыхій. Менавіта Вада, Паветра, Зямля і Агонь ляглі ў аснову ўсяго дзейства.
Атрымалася ў студэнтаў раскрыць тэму ці не, пакажа час. Сваю адзнаку яшчэ не паставіла рэспубліканскае журы. Па словах члена журы Леаніда Захлеўнага (мастацкага кіраўніка фальклорнага ансамбля “Бяседа”), усе, хто варты быць у фінале, трапяць у сталіцу.

Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”,
Фота аўтара 

Источник информации: http://www.tribune.by/?p=837