Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Брэсцкая дэлегацыя прывезла на XXIV Мінскую міжнародную кніжную выставу цікавую праграму

13  Февраля 2017 г.  в 10:06 : Разное: обо всём понемногу

З 8 па 12 лютага ў выставачнай зале НВЦ «Белэкспа» прайшла XXIV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі 31 краіны. Упершыню ў шчыльным графіку мерапрыемстваў арганізатары далі магчымасць выступіць з праграмай літаратарам абласных аддзяленняў ГА «Саюза пісьменнікаў Беларусі".

Брэсцкая дэлегацыя прывезла на XXIV Мінскую міжнародную кніжную выставу цікавую праграму

Брэсцкая дэлегацыя прывезла на выставу насычаную і цікавую праграму. Пляцоўка, на якой выступалі творцы, сабрала нямала гледачоў. Прэзентацыю « Берасцейскае Суквецце "адкрыў вядомы брэсцкі бард Васіль Баннаў.

Падчас відэапрэзентацыі прысутныя даведаліся аб рабоце Брэсцкага аддзялення, фестывалях, конкурсах, незабыўных сустрэчах, паездках, значных літаратурных праектах. Былі адзначаны найбольш яркія мерапрыемствы - свята паэзіі "Лунінская восень", цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў абласной літаратурнай прэміі імя У.А. Калесніка, рэспубліканскі фестываль рускай паэзіі «Cозвучье слов живых». Фатаграфіі на вялікім экране цэнтральнай пляцоўкі суправаджаліся расповедам пра брэсцкіх літаратараў. Кожны з іх - цікавая асоба. За плячыма многіх - літаратурныя перамогі ў прэстыжных конкурсах, вялікая грамадская праца і, вядома ж, - важкае, яркае, мудрае пісьменніцкае слова.

Брэсцкая дэлегацыя прывезла на XXIV Мінскую міжнародную кніжную выставу цікавую праграму

Але ў цэнтры ўвагі ў гэты дзень былі ўсё-ткі друкаваныя выданні! Краязнаўца, журналіст Расціслаў Бензярук прадставіў буктрэйлер па сваёй кнізе, якая выйшла ў 2012 годзе ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" «Мячы Грунвальда. Альбом Дванаццаць абаронцаў караля" Аповесць пра гераічныя часы і славутых рыцараў сапраўнае займальнае падарожжа ў часе для тых, хто вывучае гісторыю роднага краю. Выданне маляўніча аформіў на глянцавых старонках мастак Уладзімір Даўгяла Вялікую цікавасць у прысутных выклікалі кніжныя стэнды, якія з асаблівым берасцейскім каларытам аформілі супрацоўнікі Брэсцкай гарадской бібліятэкі імя А.С.Пушкіна - Ірына Фаміна і Наталля Арцёмчык.

Распавядаючы пра лёсы людзей, паглыбляючы чытача ў чароўны свет паэзіі, берасцейскія аўтары абапіраюцца на гісторыю сваёй маленькай Радзімы. У сваіх творах нашы пісьменнікі адлюстроўваюць мясцовыя традыцыі, побыт, норавы, распавядаюць пра герояў Вялікай айчыннай вайны, славутых дзеячаў Брэстчыны. Яны чэрпаюць натхненне ў велічнай прыгажосці Палесся, вядуць чытача невядомымі дарогамі забытых вёсачак і прыадчыняюць таямніцы малавядомых турыстычных маршрутаў... Кожная з прадстаўленых кніжак стала сапраўднай скарбніцай мудрасці і славы берасцейскай зямлі. Магчыма таму вялікай цікавасць да прадстаўленых стэндаў была не толькі ў сталічных жыхароў, але і ў замежных гасцей. Кнігі доўга трымалі ў руках - разглядалі, фатаграфавалі, абмяркоўвалі.

Толькі за пяць апошніх год брэсцкімі пісьменнікамі выдадзена каля сотні новых арыгінальных цікавых кніг у мясцовы І сталічных выдавецтвах.З самых апошніх брэсцкіх навінак - сумесны праэкт брэсцкага мастака Ігара Раманчука і паэткі Таццяны Шульгі Альбом «Любимый горад», а таксама раман пра трагічныя падзеі на Палессі падчас Другой сусветнай вайны «Лаза» Зінаіды Дудзюк.

Асаблівую ўвагу наведвальнікаў кніжнага кірмашу прыцягнула серыя раённых краязнаўчых альманахаў «Астрамечаўскі рукапіс" Аўтарам, рэдактар ам і ўкладальнікам унікальнага выдання з’яўляецца журналіст, пісьменнік Аляксандр Ваўковіч. У арыгінальным выдавецкім праекце шырока прадстаўлена этнаграфічная, фальклорная тэма, якая датычыцца Брэсцкага раёна. Сёння альманах вядомы далёка за межамі нашай краіны. Самабытнаму рэгіянальнага выдання быў прысвечаны леташні нумар амерыканскага часопіса«US—Belarus Observer».

У гэты дзень на цэнтральнай пляцоўцы Нацыянальнага стэнда Беларусі гучалі вершы брэсцкіх аўтараў. Перад прысутнымі выступіў паэт, кіраўнік літаратурнага клуба пры СШ №10 Міхаіл Кулеш і арганізатар рэспубліканскага фестывалю рускай паэзіі, намеснік старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ Любоў Красеўская. Напачатку свайго выступлення паэт Любоў Красеўская прэзентавала конкурсныя і фестывальныя зборнікі маладых аўтараў, якія былі прадстаўленыя на выставе - «Адкрыццё» і «Созвучье слов живых", а таксама альманах «Астрамечаўскі рукапіс".

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Паездка на кніжны кірмаш была арганізавана пры ўдзеле і падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама і ДУК "Брэсцкая гарадская бібліятэка імя А.С.Пушкіна» і стала выдатнай магчымасцю прадставіць на міжнародным узроўні багатую літаратурную творчасць Брэстчыны.