Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Брэсцкія дарожнікі прыступілі да другой чаргі Заходняга абходу

10  Февраля 2017 г.  в 11:58 : Недвижимость

Пуцеправод даўжынёй 2,7 кіламетра і шырынёй каля трыццаці метраў павінен вырашыць транспартныя пытанні ў заходняй частцы абласнога цэнтра. Грандыёзнасць праекта ўражвае: толькі на першым з трох этапаў у зямлю заб'юць каля тысячы паляў для 12 апор будучага пуцеправода. А што будзе далей? Карэспандэнт «Р» першай пабывала на месцы маштабнай будоўлі.

Брэсцкія дарожнікі прыступілі да другой чаргі Заходняга абходу

Брэсцкі віядук дазволіць аптымізаваць транспартныя плыні паміж левым і правым берагам Мухаўца

Месца, дзе пачынае расці пуцеправод, мясцовыя жыхары ведаюць добра. Калісьці тут размяшчаліся шматтонныя рэзервуары нафтабазы «Брэстаблнафта- прадукт». У 2008 годзе ў адзін з іх патрапіла шаравая маланка. Тады разгарэўся вялікі пажар — тушылі яго паўсотні адзінак спецтэхнікі і тры пажарныя цягнікі. Пасля здарэння гіганцкія рэзервуары з палівам перанеслі далей ад жылых кварталаў. І сёння на гэтай тэрыторыі ва ўсю моц працуюць будаўнікі.

Часовая пад'язная дарога, бытавы гарадок, перанос існуючых сетак за межы тэрыторыі забудовы. У першым, так званым падрыхтоўчым перыядзе будаўніцтва абыходу задзейнічаны каля 50 работнікаў ААТ «Будтрэст № 8» (філіялы СУ-32 і СУ-158), 10 спецыялістаў брэсцкага філіяла ААТ «Мостабуд». Тузін спецыялістаў з будаўніча-мантажнага цягніка-391.

Адна апора ўжо гатовая. Начальнік будоўлі Дзмітрый Ганчук распавядае:

— Яе падмурак — гэта 88 паль па 10 метраў даўжынёй кожная, далей ідуць 130 «кубоў» бетону, потым 3 маналітных калоны і маналітны рыгель. Паміж апорамі ўкладваюцца бэлькі па 33 метры.

Брэсцкія дарожнікі прыступілі да другой чаргі Заходняга абходу

У перспектыве магістраль павінна злучыць аўтадарогі Р17 (Брэст — мяжа Украіны) і М1 (Брэст — Мінск — мяжа Расіі), 
а таксама міжнародныя аўтамабільныя памежныя пункты пропуску «Брэст — Тэрэспаль» і «Казловічы—Кукурыкі»

У сярэдзіне года з'явяцца бытоўкі ў раёне чыгуначнага пераезду паміж мікрараёнамі Рэчыца і Дуброўка, расказвае начальнік філіяла СУ-158 ААТ «Будаўнічы трэст № 8» Ігар Кулініч:

— Каб паскорыць працэс, мы плануем будаваць пуцеправод адначасова на некалькіх захватках. Будуць задзейнічаны каля тысячы спецыялістаў з усёй краіны.

Увогуле, ёсць праца і будаўнікам, і цэментным заводам. Як справядліва заўважыў Аляксандр Лукашэнка ў час нядаўняй «Вялікай размовы з Прэзідэнтам», новыя дарогі — гэта выдатная падтрымка цэментнай прамысловасці.

Брэсцкія дарожнікі прыступілі да другой чаргі Заходняга абходу

Тое, што ў Брэсце прыменяць новыя падыходы да будаўніцтва — гэта ўжо відавочна, дзеліцца першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Мостабуд» Сяргей Звоннік:

— Будаўніцтва другой чаргі Заходняга абыходу тыповае, аднак кальцавую развязку ў сярэдзіне пуцеправода мы ўпершыню ў краіне выканаем цалкам у маналіце.

Чакаецца, што пуцеправод узвядуць за два гады. Ён стане своеасаблівым падарункам гораду да 1000-гадовага юбілею, які Брэст адсвяткуе ў 2019 годзе.

Источник: СБ Беларусь Сегодня
Автор: Анна ПЕТРОЧЕНКО
Фота Іллі ГАПАНЮКА