Выстава Беларускага саюза дызайнераў "Беларускі плакат: візуальны код часу"

5  Февраля 2017 г.  в 23:34 : Разное: обо всём понемногу

08.02.2017 г. ў выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра, вул. Савецкая, 54, у 17.00 адбудзецца адкрыццё выставы Беларускага саюза дызайнераў “Беларускі плакат: візуальны код часу”.

Выстава Беларускага саюза дызайнераў "Беларускі плакат: візуальны код часу"

Для праекта ёсць дзве  нагоды – па-першае, трыццацігоддзе Беларускага саюза дызайнераў, творчага саюза, які аб’ядноўвае больш за 600 спецыялістаў у вобласці дызайна ўсіх напрамкаў (прамысловы, графічны, фэшн-дызайн, дызайн інтэр’ераў, віртуальнага асяродку, фотаграфіка, арт-менеджмент і педагогіка). І плакат – адна з найбольш відавочных і выніковых праяў дызайн-дзейнасці ў Беларусі.

Выстава Беларускага саюза дызайнераў "Беларускі плакат: візуальны код часу"

Па-другое, выстава – гэта запланаваная частка буйнамасштабнагадоўгатэрміновага праекта па захаванню спадчыны беларускагаплаката, вынікам якога стане стварэнне лічбавага архіву, сайту і альбома-каталога.

На выставе будзе прадстаўлена больш за пяцьдзесят плакатаў розных часоў, выкананых  беларускімі аўтарамі, пачынаючы з малавядомых шэдэўраў даваеннага перыяду да твораў– У.Цэслера, В.Войчанкі, А.Кітаевай, Д.Сурскага, Т.,Гардашнікавай, Р.Найдзена, Ю.Тарэева і іншых  знакамітых аўтараў. Мастацкі твор, крыніца інфармацыі, гістарычны дакумент – беларускі плакат між іншых відаў мастацтва заслугоўвае асаблівай увагі. Ён, як нацыянальная мастацкая з’ява – найбольшвядомы і прызнаны па-замежамі нашай краіны, дзякуючы перамогам у  прэстыжных міжнародных конкурсах і біенале. Беларускія плакаты знаходзіцца ў буйнейшыхмузеях ікалекцыяхСвету (музей плаката ў Вілануве (Варшава, Польша), Мараўскай галерэі (Брно, Чэхія), Луўры (Парыж, Францыя), музеі плаката ў г. Лахці (Фінляндыя), музеі плаката ў г. Таяма, Осака (Японія), Смітсанаўскім інстытуце (ЗША) і інш.).Пры гэтым у Беларусі для многіх плакат застаецца своеасаблівай “terraincognita”.У свеце гэтай відавочнай несправядлівасці, варта наўпрост прыйсці і пераканацца ў значнасці і прыгажосці гэтага віда мастацтва.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Выстава працягнецца да 22 лютага 2017 г.

Источник: Facebook