Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Аб візіце брэсцкіх літаратараў на Падляссе

23  Марта 2010 г.  в 12:53, показов: 2614 : Музыка, кино, музеи, выставки

19-20 сакавіка 2010 г. па запрашэнні Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, пры садзейнічанні Пасольства і пры падтрымцы Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы ў Падляскім ваяводстве знаходзілася група літаратараў з Брэстчыны. У склад дэлегацыі ўваходзілі лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Ў. Калесніка – паэт і празаік Алесь Паплаўскі, паэты Алесь Каско і Мікола Пракаповіч.

19 сакавіка адбылася творчая сустрэча брэсцкіх літаратараў з вучнямі Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым вывучэннем беларускай мовы імя Б. Тарашкевіча ў Бельску Падляскім. Падчас сустрэчы беларускія паэты падзяліліся сваімі ўражаннямі ад наведання ліцэя, творчымі планамі, прачыталі для прысутных свае творы, адказалі на шматлікія пытанні вучняў і настаўнікаў.

20 сакавіка ў Беластокскім універсітэце ў памяшканні Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” з удзелам літаратараў Брэстчыны адбыўся літаратурны семінар. Падчас мерапрыемства былі абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва “белавежцаў” і літаратараў Брэсцкага рэгіёну. У прыватнасці, дасягнута дамоўленасць аб далейшай арганізацыі падобных творчых сустрэч, сумесным выданні зборнікаў твораў, і інш.

Официальный сайт Посольства Республики Беларусь в Республике Польша
 




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram