У Жабінцы прайшло раённае свята навагодняй ёлкі "Зімовы фэст"

25  Декабря 2016 г.  в 00:30 : Праздники, события, мероприятия

Горад-спутнік запаліў ёлку. Ужо з апоўдня на гарадской плошчы працавала выстава-продаж цацак, лясных прыгажунь-ёлак. Было прадстаўлена таксама шмат сувенірнай прадукцыі.

У Жабінцы прайшло раённае свята навагодняй ёлкі "Зімовы фэст"

У святочную праграму былі ўключаны спартыўныя спаборніцтвы, раённы конкурс творчых ідэй "Арт-Ёлка-2017".

У Жабінцы прайшло раённае свята навагодняй ёлкі "Зімовы фэст"

Галоўная дзея свята пачалася а семнаццатай гадзіне. Тэатралізаванае адкрыццё ёлкі ладзілі работнікі гарадскога Дома культуры, а таксама Дзеды Марозы і Снягуркі.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Нягледзчы на пранізлівы вецер асабліва радаваліся дзеці, якія ў адрозненне ад дарослых вераць у добрыя казкі і цуды. У свяце навагодняй ёлкі прыняў удзел старшыня Жабінкаўскага райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі.

Автор: Аляксей ГАНЧУК Фота аўтара