Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Алена Аляксандраўна Багнюк працуе выхавальнікам ДУА

22  Декабря 2016 г.  в 22:48, показов: 4070 : Разное: обо всём понемногу


Алена Аляксандраўна Багнюк працуе выхавальнікам ДУА “Яслі-сад №63г.Брэста”. Сваю працу будуе з улікам індывідуальных асаблівасцей выхаванцаў. Добрае валоданне метадамі і сродкамі навучання дазваляе стварыць сітуацыю поспеху. Нестандартныя формы правядзення заняткаў з выкарыстаннем гульняў забяспечваюць якасць адукацыйнага працэсу.

Алена Аляксандраўна Багнюк працуе выхавальнікам ДУА

Невыпадкова ўстанова дзіцячага сада на раённы конкурс выставіла яе кандыдатуру. Алена была ўдзельнікам конкурсу “Настаўнік года-2013”.

Алена Аляксандраўна Багнюк працуе выхавальнікам ДУА

 Часта выступае ў друку з публікацыямі, удзельнік рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі ”Крок у навуку” з дакладам “Сюжэтна-ралявая гульня як сродак гендэрнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту”. Кола яе захапленняў шырокае. Алена Аляксандраўна-удзельнік Брэсцкага грамадскага аб’яднання дапамогі жывёлам “Дабрата”.

Алена Аляксандраўна Багнюк працуе выхавальнікам ДУА

У калектыве карыстаецца павагай з боку калег і бацькоў. Любоў да дзяцей – складнік усіх яе поспехаў. Загадчыца ўстановы Ніна Пятроўна Вакульчык адзначае высокую адказнасць,актыўнасць, дысцыплінаванасць, патрабавальнасць да сябе і выхаванцаў.

Алена Аляксандраўна Багнюк працуе выхавальнікам ДУА

У час конкурсу яна на высокім ўзроўні правяла заняткі па тэме: Дружба і сябры.Адукацыйная вобласць “Дзіця і грамадства”.