Конкурс даследчых прац творчага характару “З навукай у будучыню”

20  Декабря 2016 г.  в 22:47 : Разное: обо всём понемногу

Конкурс даследчых прац творчага характару “З навукай у будучыню”штогод сабірае шмат вучняў Маскоўскага раёна.

Конкурс даследчых прац творчага характару “З навукай у будучыню”

Даследчыя працы вучняў- добры падмурак у далейшым для курсавых і нават дыпломных прац. Кансультацыі педагогаў вышэйшай школы, праца з літаратурай даюць добрыя вынікі. У гэтым годзе на раённы конкурс прадстаўлена 56 работ. Журы вызначыла пераможцаў і 17 прац прадстаўлена на абласны этап, які адбудзецца ў горадзе Пінску.Даўно вядома, што акрамя алімпіяд значнае месца па развіцці здольнасці дзяцей займае даследчая дзейнасць. Навыкі працы з навуковай літаратурай, публічнага выступлення,фарміраванне культуры разважання, вядзенне дыскусіі,уменне пераадольваць цяжкасці і перашкоды для дасягнення пастаўленай мэты- гэта прыярытэты даследчай працы.

Конкурс даследчых прац творчага характару “З навукай у будучыню”

Вопыт правядзення канферэнцый паказвае, што заўсёды цікавыя і выйгрышныя тэмы практычнай накіраванасці. Сапраўднае паляванне на памылкі зрабіла вучаніца ДУА “Сярэдняя школа№ 14 імя Я.М.Фаміна г.Брэста” Туркова Юлія (кіраўнік Зайко Галіна Васільеўна). Тэма яе працы:Арыгінальны спосаб паўтарэння правіл арфаграфіі і пунктуацыі, або памылкі вонкавай рэкламы.

Конкурс даследчых прац творчага характару “З навукай у будучыню”

Да 125-годдзя Максіма Багдановіча Грыгарэўская Дар’я ДУА “ Гімназія №4 г.Брэста” ( кіраўнік- Міхайлава Наталля Уладзіміраўна) зрабіла грунтоўнае даследаванне па тэме: Семантычныя асаблівасці колеранайменняў ў паэзіі Максіма Багдановіча. Палюховіч Маргарыта ДУА “ Гімназія №4 г.Брэста” зрабіла цікава даследавала тэму: Мастацкі тэкст як феномен культуры: аналіз экстралінгвістычных параметраў верша А.С.Кушнера “Мастак напіша цудоўных дзяцей…” (кіраўнік Падута Таццяна Анатольеўна).