Пісьменнік Васіль Сарычаў сустрэўся з вучнямі школ, гімназій і ліцэя Маскоўскага раёна

18  Декабря 2016 г.  в 10:27 : Разное: обо всём понемногу

Бярэсце, Брэст-Літоўск, Брэст-над-Бугам – так мянялася назва Брэста на працягу яго тысячагадовай гісторыі. Пра горад напісана шмат дакументальных і мастацкіх твораў. Сярод іх цыкл гістарычных хронік “У пошуках страчанага часу”, які належыць В.В.Сарычаву – вядомаму журналісту і пісьменніку.

Пісьменнік Васіль Сарычаў сустрэўся з вучнямі школ, гімназій і ліцэя Маскоўскага раёна

17 снежня 2016 года Васіль Сарычаў сустрэўся з вучнямі школ, гімназій і ліцэя Маскоўскага раёна, а таксама са студэнтамі гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Сустрэча адбылася ў сярэдняй школе №29, якая працуе па праекце “Літаратурныя скрыжаванні”.

Пісьменнік Васіль Сарычаў сустрэўся з вучнямі школ, гімназій і ліцэя Маскоўскага раёна

Васіль Сарычаў расказаў прысутным пра Брэст - горад, які з’яўляецца унікальным, бо мае складаную і супярэчлівую гісторыю. Гэта паўплывала на менталітэт яго жыхароў. “Такімі нас незалежна ад жадання зрабіла жыццё, вопыт уласнага існавання і мудрасць тых, хто доўжыў дні на гэтай зямлі да нас”,  - сцвярджае В.Сарычаў.  Героі яго хронік – звычайныя людзі, якія жывуць, кахаюць, нараджаюць дзяцей, працуюць. Гэтым і выдзяляецца падыход пісьменніка да паказу Брэста “ў будзённасці пражытага і на гістарычных зломах, у значных для грамадства падзеях і прыватных лёсах”.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Аповед госця пра мінулае Брэста ў фотаздымках, у асобных гісторыях чалавечых лёсаў выклікаў вялікую цікавасць у прысутных, таму В.Сарычаву было зададзена шмат пытанняў. Слухачы пыталіся, дзе бярэ пісьменнік матэрыял для сваіх твораў, як яго апрацоўвае, цікавіліся яго творчымі планамі. Амаль дзве гадзіны сустрэчы праляцелі непрыкметна.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Н.М.Палякова, настаўнік рускай мовы і  літаратуры Л.В.Карповіч