Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Кніга пра Ніну Мацяш рыхтуецца ў Брэсце

1 21  Марта 2010 г.  в 23:07, показов: 3167 : Музыка, кино, музеи, выставки

Кніга пра Ніну Мацяш рыхтуецца ў БрэсцеAвтор: Яўген Бяласін, 14 сакавiка 2010 Белаазёрск

Кнігу пра паэтэсу Ніну Мацяш вырашылі рабіць у Брэсце. Гэта стала вядома падчас прэзентацыі літаратурна-мастацкага штогадовіка “Жырандоля”.

Другі нумар "Жырандолі" рыхтаваўся перакладчыцай і паэткай-класікам з Белаазёрску.

Рабочую групу ўзначаліла дацэнт Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта Марыя Новік.

У гэтай навучальнай установе прайшоў конкурс перакладаў “І зорка з зоркаю гаворыць”. Вершы Ніны Мацяш загучалі па-руску, па-нямецку, па-украінску і на англійскай мове.

Лепшыя пераклады ўвойдуць у трэці нумар “Жырандолі”.

Рэдагаваць кнігу будуць паэт Мікола Папека і празаік Алесь Паплаўскі. Старшыня Брэсцкага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Іван Мельнічук сказаў, што асабліва вітаюцца пісьменніцкія показкі і прыколы, — тое новае, чым адметны прэзентуемы нумар.

— Не будзе залежаць, уваходзіць аўтар у лік СБП, альбо ён належыць да створанага ўладамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, альбо ён не ўваходзіць ні ў які саюз, — галоўнае, каб было таленавіта напісана, — сказаў спадар Мельнічук. 

Источник информации: http://www.euroradio.fm/




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram


чытач_гость 2011-02-19 23:42
Ніна Аксёнчык
ПЕРАПЁЛАЧКА
Сяброýцы Ніне Мацяш

Перапёлачка трапяткая,
Над сцюдзёнай, ліхой нядоляй
Твой узвышаны дух крыляе
Прамянямі любові й волі.

Як радка непарыýная лучнасць
З лёсам жыццёвай стыні,
Твая на зямлі прысутнасць –
Ахвярнасцю Ефрасіні.

Болем вякоý каб праліцца
У слязе занядбанай Айчыны.
РЋ сваёй келлі крылцамі біцца –
І ткаць існасць святое жанчыны.

Мужнасць наша і гожасці кветка,
З безабароннасцю, як аблачына,
Найвялікшая Вы паэтка
І найвелічная Жанчына.

На гэтым полі людской няýвагі
Не застудзі, перапёлка, крылцаý.
Столькі ý сэрцы – любові, адвагі.
Столькі побач – сяброý-рупліýцаý.

1993
↑ +1 ↓


Страницы: [1]