Памяці Максіма Багдановіча...

10  Декабря 2016 г.  в 13:00 : Разное: обо всём понемногу

9 снежня ва ўсіх установах адукацыі Маскоўскага раёна прайшлі інфармацыйныя гадзіны, ранішнікі, выставы кніг, літаратурна-музычныя кампазіцыі да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Памяці Максіма Багдановіча...

“Ёсць паэты, якія пішуць творы,каб потым з іх выдаць выбранае, але ёсць і паэты, што пішуць толькі выбранае. Да такіх і належыць Максім Багдановіч,”- так пісаў Максім Танк.

Памяці Максіма Багдановіча...

Гэтыя радкі сталі эпіграфам святочнай імпрэзы “Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі”, якая прайшла ў ДУА “Сярэдняй школе №35 г.Брэста”, дзе з радасцю пабывалі прадстаўнікі вучэбна-метадычнага кабінета. Гучалі песні, музыка,вершы, цікавыя біяграфічныя звесткі. Пранікнёна і шчыра, сардэчна і цёпла далучыліся вучні да багатай творчай спадчыны.

Памяці Максіма Багдановіча...

Усе яшчэ раз пераканаліся, што Максім Багдановіч - паэт не толькі грамадзянска-патрыятычнага гучання і тонкіх чалавечых пачуццяў. Ён аўтар значна шырэйшага дыяпазону, творы якога варта чытаць. Напоўненыя высокай энергетыкай, ішлі ў прастору словы: Гарыць высока Максім Багдановіч ясным агнём зоркі Венеры …