“Я- выхавацель!!! Я ганаруся гэтым. Шмат прафесій на свеце, але гэту прафесію не выбіраюць,выбірае яна,выпадковых людзей тут не бывае. Яны проста не змогуць жыць у такім стане”,- так піша у сваёй конкурснай працы выхавальнік ДУА “ Яслі-сада №30г. Брэста” Карпіевіч Наталля Яўгенаўна. Яе калега Вацкевіч Вольга Леанідаўна падтрымлівае і дадае: “Мы фантазёры і казачнікі, даследчыкі і эксперыментатары, вучым і выхоўваем, любім і шкадуем.”
Заняткі ў адукацыйнай вобласці “ Дзіця і прырода” па тэме:”Чароўнае паветра” уразілі членаў журы правільным метадычным падыходам. Наталля Яўгенаўна проста і мэтазгодна, на аснове практычных метадаў паказала выхаванцам і расказала ўсё пра паветра. Дзеці радаваліся сваім маленькім адкрыццям, самі рабілі высновы.
Вольга Леанідаўна правяла не менш цікавыя заняткі па тэме: “ Я павяду цябе ў музей”. З’яўленне дамавічка Кузі парадавала і равесяліла. Выхаванцы добра арыентаваліся ў музейнай хатцы, адчувалі сябе сапраўднымі знаўцамі багатай народнай спадчыны.
Журы ўдзячна сваім канкурсантам, жадае поспехаў і перамог.