“Bulbamovie” - штогадовы фестываль новага беларускага кіно, які ўзнік па ініцыятыве польскага журналіста і кінарэжысэра Януша Гаўрылюка пры падтрымцы групы польскіх і беларускіх кінарэжысэраў і кінакрытыкаў. Першапачаткова праходзіў у Варшаве (2011-2014), з 2015 года - паралельна ў Варшаве і Мінску. Фестываль на дзве краіны стымулюе экранны пошук беларускіх аўтараў і пашырае міжнародныя кантакты кінематаграфістаў.
На ўдзел у Bulbamovie-2016 было пададзена 64 заяўкі (год таму - 47), з якіх было адабрана 24 фільмы конкурснай праграмы: 12 мастацкіх, 5 дакументальных, 7 анімацыйных.
Галоўныя ўзнагароды былі ўручаны ў дзвух намінацыях: мастацкае кіно і анімацыя. Адна з узнагарод была падзелена паміж 2-х стужак. Таксама быў прысуджаны прыз за лепшы гук і прыз глядацкіх сімпатыяў.
Фільмы, якія мы будзем глядзець і абмяркоўваць 9 снежня:
- Залатая бульба за лепшы мастацкі фільм - "Душі мертвыя" рэж. В. Красоўскі Пераможца Нацыянальнага конкурса Мінскага МКФ “Лістапад” 2016
- Залатая бульба за лепшы анімацыйны фільм, Узнагарода за лепшы гук ад звукарэжысера Яўгенія Рагозіна - "Дзеці будучага спяць" рэж. І. Гапіенка
- Спецыяльная ўзнагарода журы за мастацкі фільм "Дваццаць-шаснаццаць", рэж. Д.Рачкоўскі і А. Крывецкі
- Спецыяльная ўзнагарода журы за анімацыйны фільм "Ламбэрсэк і даярка", рэж. А. Тадорскі,
Кароткі мультфільм пра каханне і здраду на фоне палескіх краявідаў