Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

4 года течёт крыша в квартире инвалида I группы Александра Ярошевича с д. Хорева

10  Марта 2010 г.  в 22:16, показов: 2567 : Брестская область


4 года течёт крыша в квартире инвалида I группы Александра Ярошевича с д. ХореваПрацякаючыя дахі дамоў — не навіна для вясны. Не абышлося без гэтага і сёлета. Ледзь толькі пачаў раставаць снег, у рэдакцыю патэлефанавалі з Харавы: маўляў, прыязджайце, паглядзіце, што робіцца ў нашым доме №2 па вуліцы Кастрычніцкай.

Жыхары з усіх сямі кватэр дома сабраліся на другім паверсе ў Аляксандра Ярашэвіча. Яго жытло пацярпела найбольш: са столі так ліло, што са шпалерамі на кухні і ў зале ўпала на падлогу і тынкоўка. У спальні ўсё ў цвілі.

— Гэтак жа і ў нашых кватэрах,— расказвалі жыльцы.— Калі ідзе дождж ці, як цяпер, растае снег на даху, усе сцены мокрыя, бяжыць вада па лесвіцы, ад сырасці печкі і сцены пачынаюць трэскацца і развальвацца. І так ужо чацвёрты год…

Жыльцы сабралі калектыўныя подпісы з просьбай да адміністрацыі ААТ «Айчына» пасадзейнічаць у рамонце іх дома. У адказ ад іх запатрабавалі… падключацца да сеткі прыроднага газу. Раней дом ацяпляўся ад мясцовай кацельні, было суха і цёпла. Але неўзабаве кацельню разбурылі. Яшчэ добра, што ў кватэрах былі печкі. Людзі пачалі ацяпляць жытло дровамі і брыкетам. Укладваць вялікія грошы ў свае ў поўным сэнсе слова «дзіравыя» кватэры для таго, каб правесці прыродны газ, ніхто не хоча. Жыльцы лічаць, што найперш тут трэба рамантаваць, а яшчэ лепш ладзіць новы дах. Аляксандр жа мусіў браць крэдыт і купляць газавы кацёл. Ён — інвалід першай групы, і не тое, што насіць паліва для печкі на другі паверх, але са сваёй канапы паднімаецца з вялікай цяжкасцю. Ледзь стрымліваючы слёзы, мужчына паказвае на чорны куток:

— Зусім нядаўна наймаў людзей для рамонту. А цяпер, бачыце, зноў трэба ўсё перарабляць. Грэю кватэру, а потым адчыняю фортку, каб праветрыць, бо смярдзіць цвіллю…

Аляксандр жыве адзін. З рознымі гаспадарчымі клопатамі па магчымасці дапамагае спраўляцца суседка. Калі б не гэтая жанчына, ён проста не выжыў бы. Не верыцца, што яшчэ зусім нядаўна А.С.Ярашэвіча справядліва лічылі ўмелым спецыялістам, незаменным у гаспадарцы работнікам. Няўдалае падзенне, у выніку якога моцна пацярпеў пазваночнік, ураз усё перакрэсліла. За гэтыя два гады да Аляксандра практычна ніхто не наведаўся. Каб хаця б пацікавіцца, ці не патрэбна нямогламу чалавеку якая дапамога.

Р.S.З дырэктарам ААТ «Айчына» У.М.Бандарэнкам мы размаўлялі па тэлефоне. Уладзімір Міхайлавіч запэўніў, што, калі пацяплее, пачнецца рамонт дахаў на доме №2 і суседніх дамоў. Мы вельмі спадзяемся на гэта, а яшчэ на тое, што ўрэшце ў Хараве знойдзецца добры чалавек, які дапаможа Аляксандру Ярашэвічу адрамантаваць кватэру

Ганна Хадаровіч, фота Аляксандра Мелеша. 

Источник информации: http://www.budni.by




Система Orphus


Комментарии на сайте отключены.
Это вынужденная мера для защиты пользователей