Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Недабудаваны дом можа быць канфіскаваны

12  Октября 2016 г.  в 08:34 : Брестская область

У нашым грамадстве бытуе ўстойлівы стэрэатып, што пасля атрымання зямельнага ўчастка на будаўніцтва жылога дома гаспадарам дастаткова ўзвесці фундамент, каб быць упэўненым, што ўчастак твой ужо ніхто не канфіскуе. Але гэта не так: паводле норм Указа №87 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб некаторых мерах па скарачэнні не завершаных будаўніцтвам не закансерваваных жылых дамоў і дач”, забудоўшчыкі павінны прытрымлівацца пэўнага алгарытму дзеянняў, каб не мець заўваг і прэтэнзій з боку кантралюючых структур. Увага! Нормы Указа №87 прадугледжваюць і канфіскацыю ўчастка, у тым ліку і тады, калі там ёсць фундамент дома, сцены і іншыя гаспадарчыя пабудовы. 

Недабудаваны дом можа быць канфіскаваны

Чаму менавіта зараз кантралюючыя органы, у тым ліку органы пракуратуры, звярнулі пільную ўвагу на такіх вось марудных забудоўшчыкаў? Справа ў тым, што кіраўніцтва мясцовых выканаўчых камітэтаў сутыкнулася з наступнай праблемай: гарадам няма куды расці, усе землі “захоплены” забудоўшчыкамі. Гэта характэрна і для Івацэвічаў. У той жа час чэргі з ліку жадаючых пабудаваць жыллё меншымі не становяцца. Мы сутыкнуліся з некалькі супярэчлівай сітуацыяй: забудоўшчыкі, якія 3-8 гадоў назад атрымалі ўчасткі, “не спяшаюцца” завяршаць будаўніцтва, пры гэтым яны ўпэўнены, што з ніякімі праблемамі не сутыкнуцца.

Між тым, у Беларусі распрацаваны механізм, маюць месца прэцэдэнты, калі даўгабуды забудоўшчыкаў цераз суды канфіскуюцца, а ўчасткі прадаюцца з аўкцыёна людзям, хто іх жадае купіць. А такія людзі ёсць, у тым ліку ў нашых Івацэвічах. Вельмі прашу забудоўшчыкаў задумацца на гэты конт.

І яшчэ. Мы ўжо звярталі ўвагу, што распрацаваны і дзейнічае алгарытм дзеянняў для забудоўшчыкаў, якога ён павінен прытрымлівацца. Вы атрымалі ўчастак? Вам прадстаўлены тэрмін – тры гады – на будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю. Забудоўшчыку законам дазволена перанесці ўвод у эксплуатацыю на 2 гады пазней, але толькі адзін раз. Акрамя гэтага, дазваляецца закансерваваць на тры гады незавершанае будаўніцтва. Атрымліваецца, што ў забудоўшчыка і вельмі многа часу – каля васьмі гадоў на тое, каб пабудаваць і ўвесці дом у эксплуатацыю. Але, падкрэслю, гэта толькі ў тым выпадку, калі ў гаспадара ёсць на руках акты кансервацыі і рашэнні аб пераносе тэрмінаў уводу жылога дома, зацверджаныя мясцовымі органамі ўлады. 

На жаль, многія нашы грамадзяне вельмі расцягнулі тэрміны будаўніцтва, пры гэтым яны “забываюць” атрымаць у аддзеле архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама дазвол на кансервацыю ці на перанос тэрмінаў уводу. Паводле норм Указа №87, у такіх забудоўшчыкаў участак, калі прайшло тры гады з моманту рэгістрацыі ўчастка, належыць канфіскацыі разам з будаўнічымі матэрыяламі і незавершанымі пабудовамі. Паўтаруся, у Беларусі, у тым ліку ў Івацэвіцкім раёне, актыўна вядзецца вывучэнне сітуацыі з незавершаным будаўніцтвам. Для ўстанаўлення прычын даўгабуду прашу гаспадароў участкаў, атрыманых для будаўніцтва аднакватэрнага жылога дома з 2010 да 2014 года, з ліку тых, хто не мае актаў кансервацыі, рашэння аб пераносе тэрмінаў будаўніцтва, звярнуцца ў аддзел архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама (каб. 314 райвыканкама).Тэлефон для даведак: 9-10-78.  

Ірына ІВАНОВА, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Івацэвіцкага райвыканкама, галоўны архітэктар Івацэвіцкага раёна.