Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

V Міжнародны пленэр ганчароў у вёсцы Гарадная Столінскага раёна сышоў у гісторыю

2 4  Августа 2016 г.  в 09:18, показов: 4276 : Виртуальная экскурсия

Успаміны ад мерапрыемства захаваюцца ў памяці яго ўдзельнікаў на доўгія гады.

V Міжнародны пленэр ганчароў у вёсцы Гарадная Столінскага раёна сышоў у гісторыю

У межах Міжнароднага пленэра ганчароў у Гарадной адбыўся традыцыйны Гараднянскі кірмаш, на якім майстры прадставілі калекцыі сваіх работ.

Жадаючыя маглі наведаць Цэнтр ганчарства, дзе размешчаны працы ўдзельнікаў мінулых пленэраў, а таксама работы мясцовых ганчароў.

Марыя і Таццяна Каленкіны з Расіі

Марыя і Таццяна Каленкіны з Расіі

СПРАВКА “МП”

Міжнародныя пленэры ганчароў у вёсцы Гарадная праходзяць з 2008 года. Раз у два гады збіраюцца тут майстры не толькі з Беларусі, але і з іншых краін свету. У чатырох пленэрах удзельнічалі ўжо ганчары з 12 краін свету. Цэнтр ганчарства вёскі Гарадная быў створаны ў 2003 годзе з мэтай захавання і папулярызацыі лепшых традыцый народнага ганчарнага промыслу. 

Марыя і Таццяна Каленкіны ў Гарадную прыехалі з расійскага Арла. У гарадной маці і дачка ўпершыню:

- Впервые здесь. О пленере узнали во время фестиваля в Скопине, на котором были представители из Бреста. Они рассказали нам о таком местечке и пригласили сюда на пленер. Всё здесь запомнилось. Важно, что гончарство здесь продолжается, что живёт. Дома будем всем рассказывать, что, оказывается, в Беларуси есть такие места, где продолжает развитие гончарный промысел, что до сих пор люди здесь занимаются гончарством. А глина здесь какая! Сама она чего только стоит! У нас лёгкоплавная, а здесь тугоплавная. Работать с такой глиной одно удовольствие. Понравились ваши Ольманские болота, агроусадьбы. В восторге от всего увиденного на Брестчине.

Народны аматарскі фальклорны калекыў =Крыніца= Пінкавічскага СДК і народнае аматарскае аб’яднанне =Гарынскія папрадухі= Рэчыцкага ГДК у час святочнага шэсця

Народны аматарскі фальклорны калекыў =Крыніца= Пінкавічскага СДК і народнае аматарскае аб’яднанне =Гарынскія папрадухі= Рэчыцкага ГДК у час святочнага шэсця

Ганчары прайшлі ва ўрачыстым шэсці

Ганчары прайшлі ва ўрачыстым шэсці

Удзельнікаў пленэра, мясцовых майстроў і жыхароў Гарадной ушаноўвалі падчас святочнай канцэртнай праграмы. Ва ўрачыстым шэсці прайшлі ганчары ў суправаджэнні творчых калектываў Століншчыны, Піншчыны і Лунінеччыны да сцэнічнай пляцоўкі. Старшыня Столінскага райсавета дэпутатаў Аляксей Дзямко і начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Мурашкін узнагародзілі ўдзельнікаў і арганізатараў пленэра.

Узнагароду атрымала Алімпіяда Леанавец

Узнагароду атрымала Алімпіяда Леанавец

Каравай для ганчароў і гасцей свята

Каравай для ганчароў і гасцей свята

Аляксандр Мурашкін адзначыў, што, магчыма, праз тысячу гадоў нехта з нашчадкаў выкажа словы падзякі за тое, што мы зараз сваімі рукамі захоўваем спадчыну, што гэта традыцыя будзе жыць дзякуючы тым паслядоўнікам ганчарства, якія любяць гліну, любяць працу.

Ганчар Аўрам Басавец з жонкай Наталляй на свяце ў Гарадной

Ганчар Аўрам Басавец з жонкай Наталляй на свяце ў Гарадной

Гараднянкі

Гараднянкі

V Міжнародны пленэр ганчароў у вёсцы Гарадная Столінскага раёна сышоў у гісторыю

Удзячныя ганчары падарылі цэнтру ганчарства вёскі Гарадная паднос са сваімі аўтографамі.

Васіль Казачок трымае падарунак для Цэнтра ганчарства ад удзельнікаў пленэра

Васіль Казачок трымае падарунак для Цэнтра ганчарства ад удзельнікаў пленэра

Ушанавалі на свяце доўгажыхара вёскі – 99-гадовую Марыю Сцяпанаўну Мікша і самага маленькага жыхара вёскі Дар’ю Аўчыннікаву.

Марыя Сцяпанаўна Мікша

Марыя Сцяпанаўна Мікша

Сям’я Аўчыннікавых разам са старшынёй Гараднянскага сельсавета Мікалаем Лічэўскім

Сям’я Аўчыннікавых разам са старшынёй Гараднянскага сельсавета Мікалаем Лічэўскім

А бацька дзяўчынкі Аляксандр Аўчыннікаў – мясцовы ганчар і ўдзельнік пленэра. У Гарадной шмат мнагадзетных сем’яў, сярод якіх сям’я Андрэя і Іны Ільічэўскіх. Сям’я Сяргея і Марыі Гмір узнагароджана за самы добраўпаракаваны падворак. 

Сям’я Ільічэўскіх

Сям’я Ільічэўскіх

За шматгадовую і добрасумленную працу падарункі атрымалі загадчыца вясковай аптэкі Ніна Гмір і трактарыст Мікалай Шэлест.

V Міжнародны пленэр ганчароў у вёсцы Гарадная Столінскага раёна сышоў у гісторыю

V Міжнародны пленэр ганчароў у вёсцы Гарадная Столінскага раёна сышоў у гісторыю

У зале мясцовага Дома культуры працавала выстава работ удзельнікаў пленэра і быў наладжаны прагляд краязнаўчых кінастужак пра Гарадную.

Каля Дома культуры працавала літаратурная пляцоўка Столінскай раённай бібліятэкі, дзе паэты са Століншчыны чыталі свае вершы

Каля Дома культуры працавала літаратурная пляцоўка Столінскай раённай бібліятэкі, дзе паэты са Століншчыны чыталі свае вершы

Разам з вырабамі ўдзельнікаў пленэра свае работы прадставілі народныя майстры з розных куточкаў Брэстчыны.

– У Гарадной упершыню. Каб прыехаць сюды на кірмаш, давялося выязджаць у пяць гадзін ранку, – расказвае Аляксандр Пракапчук, які прадстаўляе творчасць майстроў Бярозаўскага раённага цэнтра рамёстваў. – Стомленасці няма. Цікава тут вельмі.

Аляксандр Пракапчук у Гарадную прыехаў з Бярозы

Аляксандр Пракапчук у Гарадную прыехаў з Бярозы

Набыць гліняны посуд, свістулькі для дзяцей, медальёны і іншыя рэчы можна было кожнаму.

V Міжнародны пленэр ганчароў у вёсцы Гарадная Столінскага раёна сышоў у гісторыю

А гэта ганчар Макар Шэлест

А гэта ганчар Макар Шэлест

Адам Шэлест, Алімпіяда Леанавец, Мікалай Шэлест за прылаўкам

Адам Шэлест, Алімпіяда Леанавец, Мікалай Шэлест за прылаўкам

У гэтым годзе ў пленэры ганчароў у Гарадной прынялі ўдзел 30 майстроў керамікі з Арменіі, Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны.

Посуд з горна дасталі

Посуд з горна дасталі

Сёстры Ніна і Вольга з творчай госцяй з Пінскага раёна

Сёстры Ніна і Вольга з творчай госцяй з Пінскага раёна

Праз два гады Гарадная зноў прыме Міжнародны пленэр ганчароў.

V Міжнародны пленэр ганчароў у вёсцы Гарадная Столінскага раёна сышоў у гісторыю

V Міжнародны пленэр ганчароў у вёсцы Гарадная Столінскага раёна сышоў у гісторыю

Источник: Медиа-Полесье
Автор: Наталья Базар
Медиа-Полесье



Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram


767_гость 2016-08-04 16:09
Дабрабыту i шчасця!
↑ +7 ↓

258_гость 2016-08-04 11:47
Цудоуна!!!
↑ +13 ↓


Страницы: [1]