Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Гісторыя будынка па вул. Арджанікідзэ, 18

14 21  Июля 2016 г.  в 10:52, показов: 4728 : История города Бреста

Будынак размешчаны ў гістарычным квартале №47 горада Брэста на дзялцы №14. Квартал быў сфарміраваны ў сярэдзіне XIX ст. Тады яго абмяжоўвалі вуліцы Садовая (Аржданікідзэ), Славянская (Карла Маркса), Увазнясенская (Камсамольская), Дваранская (Міцкевіча).

Гісторыя будынка па вул. Арджанікідзэ, 18

У жніўні 1915 года адступаючыя рускія войскі спальваюць Брэст-Літоўск і крэпасць. Страты кварталу № 47 склалі 80 %. У 1919 годзе горад адыходзіць да Польшчы. Вуліцы перайменаваны: Славянская зрабілась Зыгмунтоўскай, Увазнясенская – Стецкевіча, Дваранская – Міцкевіча, Садовая захавала сваю назву. Дом па адрасе вул. Карла Маркса, 4 (Зыгмунтоўская, 8) быў прыбудаваны да драўлянага аднапавярховага жылога дому (1923 года пабудовы), які належыў Макееву Міхаілу, які застаўся, згодна дакументаў Магістрата Брэста-над-Бугам, у Расіі (Савецкім Саюзе).

Дом здаваўся ў арэнду. Адказным за прапіску з’яўляўся Тур Мікалай, да якога ў выніку перайшоў дом з дзялкай, упраўляючай будынкам зрабілася Тур Феліцыя. Напачатку 1930-х частку дзялкі №14 купляе Юзаф Выржыкоўскі з намерам пабудаваць жылы дом. Праект распрацаваў вядомы Пецярбургскі архітэктар Мікалай Іванавіч Катовіч (напрыканцы 1920-х – пачатку 1930-х Галоўны Архітэктар горада Брэста). Праект зацверджаны Магістратам 21 красавіка 1932 года і узгоднены з крапасным інжынерным упраўленнем 20 траўня 1932 года. Будаўніцтва вялося пад кіраўніцтвам самого Мікалая Катовіча і было скончана ў рэкордны тэрмін – дом быў уведзены ў эксплуатацыю 19 снежня 1932 года.

Гісторыя будынка па вул. Арджанікідзэ, 18

Двухпавярховы мураваны прыбытковы жылы дом быў прыбудаваны з паўднёвага боку да драўлянага дома Мікалая Тура. План мае асявую сіметрыю складанай канфігурацыі. На першым паверсе змяшчаліся двухпакаёвая і трохпакаёвыя кватэры, кожная з якіх мела сталовую, сумешчаны санітарны вузел, пярэдні пакой і дзве кладоўкі.

Падобныя кватэры былі размешчаны на другім паверсе. Пад будынкам знаходзілася падполле. Галоўны фасад фланкіраваны дзвума несапраўднымі рызалітамі з вуглавымі лапаткамі стылізаванага дарычнага ордэру, разбітыя на вышыню акон першага паверху рустамі на квадры. На другім паверсе па праекце павінны былі змяшчацца паўкруглыя балконы з металічнай агароджай у стылі канструктывізму (зараз прамавугольныя ў плане, верагодна падчас будаўніцтва архітэктар змяніў форму).

Партал параднага ўвахода вылучаны псеўдапілонамі і завершаны несапраўднымі шарамі. Паўночны і паўднёвы фасады мелі ступенчатыя неагатычныя шчыты, якія былі прарэзаны нішамі з трохцэнтравымі аркамі. Парадны ўваход захаваў разныя рэнесансныя дзверы, якія ўяўляюць значную мастацкую каштоўнасць. Будынак пабудаваны у асобай канструктывісткай стылістыцы архітэктара Катовіча з выкарыстаннем у дэкарыраванні фасадаў элементаў неаготыкі і неарэнесансу.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Прамавугольны ў плане мураваны дзвухпавярховы будынак накрыты вальмавым дахам, мае класіцыстычнае аб’ёмна-прасторавае вырашэнне. Галоўны ўваход у будынак вылучаны неглыбокай нішай абрамленай мадэрнавымі пілястрамі на ўсю вышыню фасада, якая завершана трохвугольнам франтонам. Вуглы будынка фланкіраваны пілястрамі ў стылі мадэрну. Захаваліся металічныя: аконныя кветнікі, сцягатрымальнікі, кранштэйн для свяцільніка. Будынак носіць рысы неакласіцызма і мадэрну.

Источник: Виртуальный Брест
Автор: Да друку падрыхтаваў Юры Макарчук
Виртуальный Брест



Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram


гетман_гость 2016-07-21 20:00
Дзякуй за артыкул на беларускай мове!
↑ +8 ↓

Виталий Закржевский_гость 2016-07-21 15:40
влад 55, здание Табачной фабрики. Прямое попадание немецкой авиабомбы в сентябре 1939 года.
↑ +2 ↓

влад555_гость 2016-07-21 16:03
Сообщение от Виталий Закржевский_гость
влад 55, здание Табачной фабрики. Прямое попадание немецкой авиабомбы в сентябре 1939 года.

мы с матерью часто ходили в 60 ых через эти руины
↑ 0 ↓

влад555_гость 2016-07-21 14:42
Я помню еще во дворе руины разбомбленного здаания-что это было
↑ +2 ↓

dd_гость 2016-07-21 13:10
Па даследаваннях брэсцкіх гісторыкаў, у гэтым будынку да 1939 г. месцілася публічная хата.
↑ +8 ↓

влад555_гость 2016-07-21 15:27
Сообщение от dd_гость
Па даследаваннях брэсцкіх гісторыкаў, у гэтым будынку да 1939 г. месцілася публічная хата.
не плохо бы возродить забытое старое.провести даже здесь реконструкцию с участием БДСМ
↑ +12 ↓

Виталий Закржевский_гость 2016-07-21 15:41
влад 555, точно: Тёлки-Комсомолки на прополке!
↑ +11 ↓

хата_гость 2016-07-21 13:55
То бок людзі плацілі на каханне, шоле?
↑ +3 ↓

dd_гость 2016-07-21 14:33
Так. Было тры катэгорыі наведнікаў якіх яны абслугоўвалі. Адна з такіх катэгорый - гэта салдаты.
↑ +7 ↓

ахринектор_гость 2016-07-21 12:04
Асноўнай часткай старога фонду з'яўляюцца былыя так званыя "прыбытковыя" дома, перайначаныя з цягам часу ў знаёмыя нам камунальныя кватэры. Цікавыя былыя дваранскія асабнякі. Большая частка гэтых будынкаў пасля нацыяналізацыі 1917 г. была перададзена пад размяшчэнне ў іх музеяў і разнастайных дзяржаўных устаноў. Прычынай гэтаму была іх шырокая плошчу, вельмі высокія столі, велізарныя вокны цікавых формаў, і часам нават велізарныя каміны ўнутры залаў. Яны адрозніваюцца асабліва цікавай планіроўкай.Былыя "прыбытковыя" дома разам з асабнякамі складаюць каля 90% агульнай колькасці дамоў старога жылога фонду, таму ўяўляюць найбольшую цікавасць у перспектыве іх далейшага выкарыстання для розных мэтаў. Цікавыя таксама нежылыя будынка: розныя былыя харчовыя склады, казармы або карэтны адрыны.
↑ +6 ↓

керн435н3_гость 2016-07-21 11:34
я всегда видя и зная как сейчас строятся современные дома говорил, что старые довоенные постройки, да и по сути кирпичные хрущевки, сталинки, перестоят ещё современные, в этих старых домиках душа есть, аура какаято, надёжность монументальность, приятно жить там, в общем... не хочится даже говорить про всякие наши новые районы типа ЮЗМК с крашеными одинаковыми панельками...
↑ +30 ↓

Жорик_гость 2016-07-21 17:32
Душа может и есть, но тебя и на месяц нехватило бы там пожить. Воды нормальной нет про горячюю вообще молчу, постоянная сырость зимой холодина одежда постоянно сырая и воняет толи хрущовым толи сталином.
↑ -6 ↓

вкарукчргн_гость 2016-07-21 19:15
о боже что ты несеш.... даже комментировать это не хочется
↑ +7 ↓

пфе_гость 2016-07-21 14:04
Зажрались  :(
↑ +3 ↓


Страницы: [1]