У Белавежскай пушчы прайшло першынства Рэспублікі Беларусь па веласіпедным спорце на шашы

12  Июля 2016 г.  в 17:52 : Разное: обо всём понемногу

На старт выйшла больш за 140 спартсменаў.

У Белавежскай пушчы прайшло першынства Рэспублікі Беларусь па веласіпедным спорце на шашы

Спаборніцтвы падобнага рангу ў Белавежскай пушчы адбыліся ўпершыню. Месцам іх пра вядзення была выбрана аб’язная дарога вакол Нацыянальнага парку. 

Як растлумачыў галоўны суддзя спаборніцтваў Мікалай Камінскі, траса адпавядае ўсім міжнародным нормам. Да таго ж гэта дарога бяспечная для велагоншчыкаў, паколькі тут няма інтэнсіўнага руху транспарту.

У першы дзень была праведзена камандная гонка. На другі дзень — індывідуальная гонка з раздзельным стартам. На старт выйшла нямала вядомых гоншчыкаў, у тым ліку чэмпіёнка свету ў каманднай гонцы Алёна Амялюсік, а таксама Канстанцін Сіўцоў, Сяргей Папок, Яўген Собаль. 

Прыемна адзначыць, што ў складзе каманды Брэсцкай вобласці выступалі нашы зямлячкі Таісія Насковіч і Хрысціна Бялецкая (першы трэнер Анатоль Плеска). Дарэчы, у групавой гонцы сярод юніёрак Хрысціна стала ўладальніцай залатога медаля. 

Пасля велагоншчыкі накіраваліся ў Навагрудак. Тут праходзілі групавыя гонкі ў праграме чэмпіянату і першынства Рэспублікі Беларусь. Звязана гэта з тым, што белавежская траса раўнінная, а на Навагрудчыне больш узгорыстая. Велагоншчыкі павінны прайсці выпрабаванне і на гарыстай мясцовасці.