За шэсць дзён – з 11 да 16 мая – на аўтадарозе Брэст-Мінск-граніца Расійскай Федэрацыі аўтамабілямі збіта… шэсць ласёў. Падобнай статыстыкі не могуць узгадаць нават самыя вопытныя супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.
фото из архива:
Амаль ва ўсіх выпадках жывёлы загінулі, аўтамабілі атрымалі пашкоджанні, некаторыя з удзельнікаў дарожнага руху атрымалі траўмы. Найчасцей за ўсё факты мелі месца на ўчастку паміж п. Майск і в. Чамялы ў цёмны час сутак. Заўважу, што ў выніку падобных дарожна-транспартнага здарэнняў вадзіцелям або гаспадарам транспартных сродкаў не прадугледжаны страхавыя выплаты.
Таму вельмі просім вадзіцеляў выбіраць такія хуткасныя рэжымы, якія дазволяць пазбегнуць здарэнняў, тым болей, на гэтых участках аўтадарог ёсць папераджальныя знакі “Увага: дзікія жывёлы”.
Дзмітрый ЮДЗІК,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ
Івацэвіцкага РАУС.
Автор: фото - архив