Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Online-трансляция из гнезда сокола-пустельги в Бресте

15  Мая 2016 г.  в 23:34 : Стихия, природа, животные

Сёмы год запар можна і днём, і ноччу сачыць за жыццем сокала-пустальгі ў Брэсце! Для гэтага не трэба ехаць у горад над Бугам: дастаткова мець кампутар і інтэрнэт. З красавіка на сайце «Птушкі штодня» наладжана анлайн-трансляцыя з нішаў аднаго з шматпавярховікаў, дзе кожны год робіць гняздо сокал-пустальга, рэдкі для Беларусі від птушак.

Online-трансляция из гнезда сокола-пустельги в Бресте

Не стаў выключэннем і гэты год. З красавіка можна было сачыць за самцом і самкай.

Зараз пачаўся больш актыўны перыяд: з'явіліся яйкі! Пакуль іх пяць. "Пастаянныя гледачы" чакалі шостага, нават склалі адмысловы каляндар, які можна пабачыць збоку злева. Але, відаць, лічба пяць так і застанецца. 

Калі вы нешта прапусцілі — цікавыя падзеі з жыцця птушак можна праглядаць у стужках на birdwatch.by па фотаздымках і каментарах каля іх. На жаль, у камеры няма гука. Але назіраць за птушкамі ў любым выпадку цікава. 

Online-трансляция из гнезда сокола-пустельги в Бресте

З падзей апошніх дзён — самка пачала ліняць. На гэта нам паказвае пёрка каля яе. Зараз гэта птушка не лятае далёка з-за "гнездавых" клопатаў, таму зручны час "пераапрануцца". 

Online-трансляция из гнезда сокола-пустельги в Бресте

Як хутка мы пабачым птушанят? Якія новыя клопаты будуць у бацькоў са з’яўленнем малых? Сочым за пустальгой разам! 

Online-трансляция из гнезда сокола-пустельги в Бресте

Даведка: хто такі сокал-пустальга