Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Рыхтуецца правядзенне круглага стала па тэме "Атрыманне адукацыі на беларускай мове"

6  Мая 2016 г.  в 23:15, показов: 2650 : Разное: обо всём понемногу


Уладзімір Аляксандравіч Вялічкін 27 красавіка спаткаўся са старшынёй Брэсцкага гарвыканкама Аляксандрам Сцяпанавічам Рагачуком. Спатканне тычылася папулярызацыі беларускамоўнага навучання і правядзення круглага стала па тэме “Атрыманне адукацыі на беларускай мове”:

“Ёсць Канстытуцыя і Закон “Аб мовах”, якія гарантуюць роўнасьць дзьвух дзяржаўных моў і атрыманне адукацыі на беларускай мове. У той сама час у Брэсце няма беларускіх класаў (вынятак 5 “Г”у СШ 29), школ і ВНУ.
 
Набліжаецца заканчэнне навучальнага года – найвышэйшы час задумацца, дзе і на якой мове будуць вучыцца нашы дзеці.
 
Сёння павялічваецца колькасць школ, дзе вучэбны працэсс ажыццяўляецца на беларускай мове. Такія класы ужо ёсць у Брэсце, Баранавічах, Гродна і іншых гарадах. Яны не вялікія, але мясцовыя адміністрацыі рупяцца аб забяспячэнні права грамадзян на атрыманне адукацыі на беларускай мове.
 
Праблема ў тым, што ў некаторых сярэдніх і пачатковых школах нерадзівыя супрацоўнікі замінаюць стварэнню беларускіх класаў, бо для іх гэта дадатковы высілак, і яны наўмысна пазбаўляюць бацькоў права выбару мовы навучання, маўляў, у нас руская школа, ці зяваў няма або мала...
 
Мясцовыя ўлады не ў стане кантраляваць усіх і ўсё, адпаведныя распараджэнні адносна адукацыі аддаюцца, справа застаецца за школай, якой бацькі мусяць дапамагчы і запатрабаваць даць адукацыю сваім дзецям на той мове, якую абралі менавіта бацькі (беларускай ці рускай), заканадаўства гарантуе – выбар за бацькамі, а не за работнікам школы, які прымае заявы на прыём дзяцей у школу.
 
Варта адзначыць, што Беларусь, як незалежная краіна, прыцягвае ўвагу ў свеце сваёй культурнай і моўнай адметнасцю, адсутнасць якой адмоўна адбіваецца на эканоміцы. Не безпадстаўна мы сёння бачым больш рэклямы на беларускай мове і некаторыя фірмы, нават аўтазапраўкі, пачалі выкарыстоўваць беларускую мову ў абслузе кліентаў.
 
Беларускія мова і культура – гэта нашыя гонар, годнасьць і павага. Павага да саміх сябе, сваіх продкаў, павага з боку іншых народаў.
Беларускамоўная адукацыя спрыяе хуткаму вывучэнню славянскіх і іншых замежных моў. Такім чынам, адукацыя на роднай мове складае базіс для паспяховай самарэалізацыі па заканчэнні школы. Сёння ідуць размовы аб стварэнні на факультэтах ВНУ груп з выкладаннем прадметаў на беларускай мове і ў перспектыве поўнага ВНУ з навучаннем на беларускай мове.
 
Практыка паказвае, што вывучэнне дадатковых моў толькі спрыяе развіццю інтэлекту, і перашкод для нармальна развітых дзяцей пры пераходзе з рускай мовы навучання на беларускую проста няма, дзеці і так вывучаюць беларускую мову.

Мы, бацькі вучняў, якія навучаюцца на беларускай мове, прапануем:

1. Перад заканчэннем навучальнага года і пачатку наступнага правесці інфармацыйную кампанію на тэлебачанні і СМІ з мэтай папулярызцыі атрымання адукацыі на бекларускай мове,
 
2. Прапанаваць бацькам, якія падаюць заявы ў школу на навучанне дзяцей, аддаваць іх у класы з беларускай мовай навучання (прапанаваць на выбар 2 заявы на выбар мовы навучання на беларускай ці рускай мове.
 
3. Правядзеннне круглага стала з удзелам у першую чаргу гарвыкнкама, бацькоў дзяцей, якія навучаюцца, ці хочуць, каб іх дзеці атрымлівалі адукацыю на беларускай мове, а таксама кіраўнікоў аддзелаў адукацыі, дэпутатаў Савета Рэспублікі, ППНС, рэктароў універсітэтаў, дырэктароў школ, дашкольных навучальных устаноў, грамадзкіх арганізацый, тэлебачання, рэдактароў газэт, журналістаў…”
 
Па выніках спаткання Старшыня брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Сцяпанавіч Рагачук даў распараджэнне начальніку аддзела адукацыі Анатолію Міхайлавічу Наскову правесці круглы стол з мэтай папулярызацыі беларускамоўнага навучання з удзелам грамадскасці (Уладзімір Аляксандравіч Вялічкін) на базе СШ 29 г. Брэста. Анатолій Міхайлавіч у сваю чаргу вызначыў адказнай за арганізацыю і правядзенне круглага стала старшага спецыаліста аддзела адукацыі Маскоўскага раёна г. Брэста Ніну Сцяпанаўну Дрык.
 
Наступным крокам Уладзімір Вялічкін лічыць неабходным уздымаць пытанне стварэння на факультэтах, як брэсцкіх так і па ўсёй Беларусі, ВНУ груп з беларускай мовай навучання. Першы прарэктар БрДУ Сяргей Андрэевіч Марзан кажа, што грошы міністэрства дае, а жадаючых навучацца на беларускай мове няма. Таму ў інтарэсах ня толькі Міністэрства адукацыі, бізнэсу і грамадзян але панад усім дзяржавы шырока папулярызаваць неабходнасць навучання на беларускай мове. Бо беларуская мова і культура – гаранты незалежнасці і паспяховага развіцця дзяржавы.
Источник: vydatnik.brestspring.com
Автор: Уладзімір Вялічкін



Система Orphus