Жыхары Баранавіч вывесілі расцяжкі супраць «Начных ваўкоў»

30  Апреля 2016 г.  в 19:54 : Брестская область

Актывісты Руху «За свабоду» вывесілі на аўтамабільных мастах у Баранавіцкім раёне расцяжкі на знак пратэсту супраць мотапрабегу пракрамлёўскіх байкераў з клуба «Начныя ваўкі».

Расцяжкі з'явіліся на мастах транспартных развязак каля вёскі Каўпеніца, баранавіцкага мікрараёна Паўночны і пасёлка Зорны.

На банерах былі размешчаныя надпісы «Не фашызму!», «Пуцінцы, збірайцеся дадому!», «Беларусь не Расея», «Мы сваю зямлю нікому не аддамо».

Расцяжкі правіселі больш за гадзіну. Аўтамабілісты віталі іх сігналамі, кажуць аўтары банераў.