Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Баранавічах браканьеры лавілі рыбу на вачах у інспектараў

10  Февраля 2010 г.  в 18:49, показов: 2418 : Брестская область

Алесь Гізун, intex-press
Масавае браканьерства пад Баранавічамі. Увечары 9 лютага карэспандэнт INTEX-PRESS стаў відавочцам шалёнай здабычы рыбы гараджанамі на торфакар’еры "Атлант", што пад Баранавічамі.

У народзе гэты вадаём вядомы таксама як Сталовіцкія разлівы. Агульная плошча вады - ажно пад 500 гектараў. Ужо не першы тыдзень з вечара і да самай ночы тут больш тлумна, як на рынку ці ў Лядовым палацы. Народ падцягваецца да вадаёму не з вудамі, а з бензапіламі, ламамі ды вялізнымі сакамі, а сыходзіць з поўнымі мяхамі рыбы. Людзі выразаюць у лёдзе агромністыя квадратныя лункі, да якіх выплывае зняможаная ад недахопу кіслароду рыба. Яе застаецца адно падхапіць і пакласці ў мяшок.

Наўзбоч натоўпу стаяць супрацоўнікі Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, а таксама Баранавіцкай горрайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы наваколля.

“Цяпер мы з вамі назіраем эпізод масавага браканьерства”, - даў ацэнку сітуацыі адзін з прадстаўнікоў інспекцыі. Відочна, што такую сітуацыю проста немагчыма было кантраляваць. Інспектары толькі абышлі людзей, каб распавесці ім правілы рыбнай лоўлі і паглядзець, ці не карыстаюцца тыя колючымі ды іншымі забароненымі прыладамі.

Па словах інспектараў, эколагі чакаюць экстраннага прыняцця рашэння Баранавіцкім райвыканкамам, якое абвесціць замор рыбы на гэтым вадаёме.
Такое рашэнне ўзаконіла б тую карціну, якую давялося назіраць. Насельніцтва законна змагло б здабываць рыбу з прабітых лунак, але толькі да 5 кілаграмаў на чалавека, толькі ўдзень і толькі дазволенымі спосабамі. Пакуль жа на вадаёме адбываецца сапраўднае масавае самадурства, з якім ніхто нічога не можа зрабіць.

Фото: INTEX-PRESS.BY
У Баранавічах браканьеры лавілі рыбу на вачах у інспектараў

У Баранавічах браканьеры лавілі рыбу на вачах у інспектараў

У Баранавічах браканьеры лавілі рыбу на вачах у інспектараў

У Баранавічах браканьеры лавілі рыбу на вачах у інспектараў 




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram