Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Раённы конкурс папулярызаці беларускай літаратуры "Я вам раю пачытачь..."

3 20  Апреля 2016 г.  в 22:05, показов: 2808 : Брестская область


У час панавання рынкавай эканомікі, актыўнага карыстання метадамі агрэсіўнага маркетынгу кнігі ўсё больш застаюцца сферай сціпласці. На дзяржаўным узроўні вымушаны прымаць комплекс мер, выкліканы выпадзеннем літаратуры з актыўнага ўжывання ў сферы культуры.

Раённы конкурс папулярызаці беларускай літаратуры "Я вам раю пачытачь..."

Увачавідкі назіраецца страта вядучых пазіцый чытання і перадача іх іншым відам камунікацый.У якасці прыкладу мы можам успомніць 2012 год, які быў аб’яўлены ў нашай краіне Годам кнігі,Сістэма захадаў, накіраваных на падтрымку і развіццё чытання ў Рэспубліцы Беларусь на 2013- 2015 гады. Невыпадкова ў вучэбна-метадычным кабінеце аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Маскоўскага раёна праводзіцца вялікая праца па папулярызацыі беларускай літаратуры.

Раённы конкурс папулярызаці беларускай літаратуры "Я вам раю пачытачь..."

20 красавіка прайшоў раённы конкурс “Я вам раю пачытаць” сярод вучняў 9-11 класаў устаноў адукацыі Маскоўскага раёна. Конкурс накіраваны на папулярызацыю беларускай літаратуры, павышэнне прэстыжу чытання сярод моладзі.

Раённы конкурс папулярызаці беларускай літаратуры "Я вам раю пачытачь..."

Падводячы вынікі, старшыня журы кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры беларускага літаратуразнаўства Уладзімір Адамавіч Сенкавец адзначыў улюбёнасць канкурсантаў у літаратуру Берасцейшчыны. Вучні цікава прадстаўлялі выбраныя творы.

Пераможцамі прызнаны: Гран-пры - Зарэцкая Алена і Верамяюк Сяргей ДУА “Гімназія №4 г.Брэста, (твор Васіля Быкава “Мёртвым не баліць”), Дыплом 1 ступені-Якубоўскі Максім,Бяседзіна Паліна, Гакамская Анастасія, Удовенка Сафія ДУА “Сярэдняя школа №10 г. Брэста” з творам Анатоля Брытуна “Пах мускусу”), Анішчук Вікторыя ДУА “Сярэдняя школа №31 г. Брэста” з творам Віктара Марціновіча “Мова”, Дыплом 2 ступені –Піпко Уладзіслава ДУА “Сярэдняя школа №26 г.Брэста” з творам Валянціны Адударавай “Глыбінка”, Новік Паліна ДУА “Сярэдняя школа №28 г. Брэста” з творам Валерыя Гапеева “Ведзьміна тоня”, Шалуха Кацярына ДУА “Сярэдняя школа №37г. Брэста” з творам Яўгена Хвалея “Прынцэса з тусоўкі”, Джура Дар’я ДУА “Сярэдняя школа №30 імя Дз.Б Гвішыані г. Брэста” з творам Святланы Аляксіевіч ”У вайны не жаночы твар”, Дыплом 3 ступені - Зялінская Вікторыя ДУА Гімназія № 6 імя Маршала Савецкага Саюза Жукава Г.К. з творам Вольгі Іпатавай ”Прадслава”, Зайфрыд Яўген ДУА “Сярэдняя школа №7г. Брэста” з творам Валерыя Гапеева ”Ведзьміна тоня”, Ярмалюк Анастасія ДУА “Сярэдняя школа №21г. Брэста” лірыка Раісы Баравіковай, Астапчык Ілья і Драпко Ганна ДУА “Сярэдняя школа “22 г.Брэста” з вершам Анатоля Вярцінскага “Яблыня ў горадзе”, Гукава Валерыя ДУА “Сярэдняя школа №24 г. Брэста” з раманам Ніла Гілевіча “Родныя дзеці”, Алесік Лізавета ДУА “Сярэдняя школа №35 г.Брэста” з кнігай “Зямля бацькоў нашых” Яраслава Пархуты. Намінацыі атрымалі Страха Андрэй ДУА “Сярэдняя школа №14 імя Я.М.Фаміна” і Кудрашоў Канстанцін ДУА “Сярэдняя школа №25 г. Брэста”.

Раённы конкурс папулярызаці беларускай літаратуры "Я вам раю пачытачь..."

Усе прысутныя пераканаліся, што добрая кніга ці выдатны мастацкі твор самі не пастукаюцца ў дзверы. Адзінае, што можна супрацьставіць сумным роздумам,як заахвоціць моладзь да чытання - гэта ўсведамленне ўласных, хай сабе невялікіх, здзяйсненняў, прыкладам якіх стаў конкурс “Я вам раю пачытаць”.

Автор: Ніна Дрык



Система Orphus