Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Колькі чалавек вучыцца ў адзіным у Брэсце беларускамоўным класе?

16  Апреля 2016 г.  в 00:16, показов: 3985 : Разное: обо всём понемногу


Наталля звярнулася да нас з жаданнем даведацца, колькі сёння чалавек вучыцца ў адзіным у Брэсце беларускамоўным класе: «Ці створаны сёння ўмовы для гэтых вучняў? Ці задаволены іх бацькі працэссам навучання?»

Мы звярнуліся да бацькі Францішака Уладзіміра Вялічкіна, каб адказаць на пытанні брэстчанкі. Па словах майго суразмоўніка, сёння ў беларускім класе вучыцца пяць чалавек, для якіх створаны ўсе адпаведныя умовы. Дарэчы, зусім нядаўна адбылася сустрэча бацькоў вучняў 5 «Г» класа СШ № 29 з кіраўніком Маскаўскага раёна Вадзімам Краўчуком, на якой прысутнічалі прадстаўнікі раённага аддзела адукацыі. 

Бацькі ўздымалі шэраг пытанняў, якія тычыліся забеспячэння сапраўднай роўнасці беларускай і рускай моваў. «Мы вырашылі падчас сходаў і педагагічных саветаў, якія будуць праводзіцца напрыканцы навучальнага года, прапанаваць бацькам аддаваць дзяцей у класы з беларускай мовай навучання, дзе патлумачыць, што вывучэнне яшчэ адной мовы толькі спрыяе развіццю інтэлекту, а перашкод для нармальна развітых дзяцей пры пераходзе з рускай мовы навучання на беларускую проста няма, дзеці і так вывучаюць беларускую мову. Напрыклад, у мінулым годзе хлопчык, які прыехаў з Масквы, цудоўна адаптаваўся ў беларускім класе і мае даволі высокія вынікі ў вучобе».

Галава адміністрацыі Маскоўскага раёна Вадзім Краўчук пагадзіўся з прапановамі бацькоў і абяцаў іх падтрымаць. «Прыемна, што адміністрацыя шмат увагі надае папулярызацыі беларускай мовы, гэта і рэклама на вуліцах, і апошнія сустрэчы з замежнікамі, напрыклад, французамі, якіх сустракалі па-беларуску ў нацыянальных строях. А яшчэ раённы аддзел адукацыі ладзіць шмат мерапрыемстваў у галіне беларускай культуры», – падкрэсліў ён 

Дарэчы, Маргарыта і Уладзімір Вялічкіны з радасцю пагавораць з усімі жадаючымі наконт беларускамоўнага навучання. Да Маргарыты Міхайлаўны можна звярнуцца па телефону: 8 029 795 29 63.
 
Источник: Брестский Вестник
Автор: Елена СИНЯВСКАЯ